Анатоль Аркадзевіч Мазурэнка (нар. , в. Узнога, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1971), дацэнт (1975).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», 1959).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1959, энергетычны факультэт, кафедра «Электратэхніка і электроніка», дацэнт, у 1975—1985 — дэкан факультэта).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: метады разліку выпрамляльных схем; пераўтваральнікі напружання; тэорыя і методыка выкладання электратэхнікі; прымяненне камп’ютарных тэхналогій у навучальным працэсе.
Бібліяграфія Исследование и расчет магнитного режима трехфазного трансформатора с витым пространственным магнитопроводом : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 276 / А. А. Мазуренко. ― Минск, 1970.
Узнагароды Узнагароджаны ганаровай граматай БНТУ (1984, 1986, 1991, 1999, 2004, 2009, 2010, 2014, 2015), ганаровай граматай «Белэнерга» (1991), знакам «Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь» Міністэрства энергетыкі (1995).
Катэгорыя:Дэканы энергетычнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Электратэхнікі СССР Катэгорыя:Электратэхнікі Беларусі