Ула То́йванен (; нар. 3 ліпеня 1986, Дэгерфарс, Швецыя) — шведскі футбаліст фінскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2007—2018).

Мае досвед гульні на пазіцыях атакавалага паўабаронцы, адцягнутага і вылучанага нападніка і нават крайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляў галавой, але аддаваў перавагу гуляць нагаміHan ska ge MFF en plats i solen. sydsvenskan. У маладосці Тойванена параўноўвалі з Кімам ЧэльстрэмамDif jagar «nya Kim Källström». Expressen.

Клубная кар’ера «Дэгерфарс» Ула з’яўляецца выхаванцам клуба «Дэгерфарс» з аднайменнага мястэчкаСтатыстыка Тойванена на афіцыйным сайце SvFF, першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сезоне 2004 «Дэгерфарс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёна і ў стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 года быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК«AIK tar talangen som alla lag vill ha». Expressen, аднак гэты пераход не адбыўся.

«Эргрутэ» У снежні 2005 года перайшоў у клуб Алсвенскана «Эргрутэ» з Гётэбарга«Toivonen till Öis». Aftonbladet, сума трансферу склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 года галоўны трэнер «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасці Тойванена. Дэбютаваў Ула ў Алсвенскане 1 красавіка 2006 года ў матчы першага тура супраць клуба ГАІСFörlust för ÖIS i premiären. Афіцыйны сайт «Эргрутэ». У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой першы гол у элітным дывізіёне.

У чэмпіянаце Швецыі 2006 Тойванен 24 разы выхадзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену і адзін матч прапусціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Шведскі футбольны саюз абраў Тойванена «пачаткоўцам года 2006»Övriga utmärkelser. SvFF. Паводле вынікаў сезона «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Алсвенскан і выбыў у Суперэтан. Кантракт Тойванена з клубам быў разлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданне пакінуць каманду.

«Мальмё» У снежні 2006 года перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разлічаны на 4 гады«Toivonen skrev på för MFF». Aftonbladet, сума трансферу склала каля 6—7 млн крон«Prislappen: Sex miljoner». Expressen. Медыцынскае абследаванне выявіла ў Тойванена траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаннем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнерскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванена на пазіцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы«Toivonen får fyraårskontrakt med MFF». Aftonbladet, замест траўмаванага Яры Літманена. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 года ў першым туры чэмпіянату 2007. У матчы чацвертага тура супраць АІКа забіў першы гол за «нябесна-блакітных»4 Malmö FF — AIK 0. Афіцыйны сайт «Мальмё».

ПСВ У сярэдзіне студзеня 2009 года перайшоў у ПСВPSV reach agreement with Malmö FF for Toivonen transfer. Афіцыйны сайт ПСВ, сума трансферу склала каля 4 млн еўра«Malmös nya klipp — får 44 miljoner». Expressen, 25 % з якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разлічаны на 3,5 года з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»«Toivonens miljonklipp». Aftonbladet. У складзе ПСВ гуляў суайчыннік Тойванена Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрландскі клуб 24 студзеня 2009 года ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся з лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Графсхапа», забіў свой першы гол за ПСВ і аддаў 2 галявыя перадачы.

«Рэн» 20 студзеня 2014 года Тойванен афіцыйна далучыўся да французскага клуба «Рэн», які выклаў за іграка 2,5 млн еўраOla Toivonen Bio, Stats, News. ESPN Soccernet.

У жніўні 2015 года адправіўся ў клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Сандэрленд» у арэнду на сезон, дзе ўз’яднаўся са сваім трэнерам у ПСВ Дыкам Адвакатам.

Апошнія гады У жніўні 2016 года папоўніў склад «Тулузы». У жніўні 2018 года перайшоў у аўстралійскі клуб «Мельбурн Віктары», дзе стаў адным з асноўных бамбардзіраў. У сезоне 2019/20 быў капітанам каманды.

У маі 2020 года адмовіўся ад падаўжэння кантракта з аўстралійцамі, а ў чэрвені ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мальмё». У сезоне 2020 дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Швецыі. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы калена.

У лістападзе 2022 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера У снежні 2006 года Ларс Лагербек уключыў Улу Тойванена, у той час іграка «Эргрутэ», у склад нацыянальнай зборнай Швецыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амерыцы, у якім удзельнічаюць толькі ігракі скандынаўскіх клубаўHerr: Nya namn i landslaget. SvFF. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 года супраць зборнай Венесуэлы, стаў для Тойванена дэбютным у зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швецыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 года Ула аб’явіў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.

Дасягненні ПСВ: Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2012 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2012

«Мальмё»: Чэмпіён Швецыі (2): 2020, 2021 Уладальнік Кубка Швецыі: 2022

Асабістае жыццё Бацька Улы, Юр’я Тойванен, з’ехаў у Швецыю з Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на фінскае паходжанне бацькі, Ула не размаўляе па-фінску«Toivonen klarade besiktningen». Sydsvenskan.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце ПСВ Профіль на афіцыйным сайце «Мальмё» Профіль на сайце УЕФА

Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дэгерфарс Катэгорыя:Ігракі ФК Эргрутэ Катэгорыя:Ігракі ФК Мальмё Катэгорыя:Ігракі ФК ПСВ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Тулуза Катэгорыя:Ігракі ФК Мельбурн Віктары