Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук (, раб. пас. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951).
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, прафесар кафедры прамысловай цеплаэнергетыкі, адначасова з 1972 — галоўны рэдактар часопіса «Известия высших учебных заведений. Энергетика»), Індыйскім тэхналагічным інстытуце (г. Бамбей; 1964—1966, эксперт ЮНЕСКА пры ўніверсітэце).
Навуковыя інтарэсы: газадынаміка двухфазных патокаў; праблемы развіцця цеплаэнергетыкі.
Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1980) і інш.
Бібліяграфія Экспериментальное и теоретическое исследование сверхзвуковых течений влажного пара : автореферат диссертации … доктора технических наук : 189 / Степанчук В. Ф. — Москва, 1968. Исследование работы паровых эжекторов конденсационных установок паровых турбин : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Степанчук В. Ф. — Москва, 1954.
Літаратура
Сцепанчук Уладзімір Піліпавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 583. Степанчук Владимир Филиипович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 602—603. Степанчук Владимир Филиипович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 333.
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі