Аляксандр Фёдаравіч Апейка (нар. , Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне транспартнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (аўтатрактарны факультэт, 1972).

Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1972—1996, навуковы супрацоўнік галіновай навукова-даследчай лабараторыі ўніверсальна-акучвальных калёсных трактараў, у 1991—1993 — загадчык кафедры кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі), FCA Fiat Chrysler Automobiles (старшы инжынер).

Навуковыя інтарэсы: аўтамабіле- і трактарабудаванне; камп’ютарнае мадэляванне, сінтэз сістэм кіравання і аптымізацыі транспартных сродкаў; вібрацыі рулявой сістэмы; абразіўны знос.

Бібліяграфія Моделирование и синтез управляемой подвески многоопорных машин : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 / Опейко Александр Федорович. ― Минск, 1993. Исследование динамики поворота гусеничного хода : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.05.03 / Опейко Александр Федорович. ― Минск, 1976.

Літаратура Апейка Аляксандр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 421. Автотракторный факультет, 1951―2011 / БПИ — БГПА — БНТУ. ― Минск, 2011. — Информация на с. 68, 108. Опейко Александр Федорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 121.