Трухі́лья () — прозвішча і тапонім іспанскага паходжання.
Носьбіты прозвішча Абель Трухілья (нар. 1983) — амерыканскі баец змяшанага стылю. Анхель Трухілья (нар. 1987) — іспанскі футбаліст. Рамфіс Трухілья (1929—1969) — дамініканскі дзяржаўны дзеяч. Рауль Трухілья (нар. 1955) — амерыканскі акцёр, танцор, харэограф і артыст. Рафаэль Трухілья (1891—1961) — дыктатар Дамініканскай Рэспублікі, забіты. Роберт Трухілья (нар. 1964) — амерыканскі музыкант. Чэдвік Трухілья (нар. 1973) — амерыканскі астраном, першаадкрывальнік транснептунавых аб'ектаў. Эктар Трухілья (1908—2002) — дамініканскі ваенны і палітычны дзеяч.
Складовыя прозвішчы Хасэ Вісентэ Трухілья (1889—1970) — эквадорскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Эквадора (1945—1947). Сесар Гавірыя Трухілья (нар. 1947) — прэзідэнт Калумбіі (1990—1994). Альфрэда Краус Трухілья (1927—1999) — іспанскі оперны спявак. Дыега дэ Трухілья-і-Паэс (каля 1505—каля 1574) — іспанскі канкістадор, які прыняў удзел у канкісце Перу.
Геаграфічныя аб'екты Трухілья — горад у Венесуэле. Трухілья — горад у Гандурасе. Трухілья — горад у Іспаніі. Трухілья — горад і муніцыпалітэт у Калумбіі. Трухілья — горад у Перу. Трухілья — штат у Венесуэле. Трухілья — раён (камарка) у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Касерэс у складзе аўтаномнай супольнасці Эстрэмадура. Трухілья — гара на Вялікіх Антыльскіх астравах, у Дамініканскай Рэспубліцы.
Складовыя назвы Рабледылья-дэ-Трухілья — муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Касерэс у складзе аўтаномнай супольнасці Эстрэмадура. Сьюдад-Трухілья — назва горада Санта-Дамінга у гады дыктатуры генерала Рафаэля Трухілья.
Іншае Архідыяцэзія Трухілья — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Трухілья (Перу). Дыяцэзія Трухілья — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Трухілья, Гандурас. Дыяцэзія Трухілья — дыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Трухілья, Венесуэла.