Станісла́ў Шапты́цкі (http://www.sejm-wielki.pl/b/cz.I007732, , в. Прылбычы, каля Яварава — , в. Карчына, Падкарпацкае ваяводства) — польскі ваенны, граф, генерал Аўстра-венгерскай арміі, генерал броні Войска Польскага.
Біяграфія
Сям’я і маладосць Быў сынам графа Яна Канты Шаптыцкага (1836—1912) і Соф’і Шаптыцкай (1837—1904). 7 чэрвеня 1906 ажаніўся з княжной Марыяй Языфінай Сапегай (1884—1917). Другі раз ажаніўся 4 студзеня 1925 са Станіславай Алізар (1899—1977)Stanisław Łoza. «Czy wiesz kto to jest?», Wydawnictwo Głównej Księgarni Wojskowej, Warszawa, 1938, s. 720.. У 1885 годзе скончыў з адзнакай Гімназію імя Яна III Сабескага ў Кракаве.
Служба ў аўстра-венгерскай арміі У 1885 годзе пачаў вучыцца ў аддзеле артылерыі Тэхнічнай ваеннай акадэміі ў Мёдлінгу. Скончыў Акадэмію ў 1888 годзе ў званні падпаручніка. Распачаў службу ў 3-й дывізіі палявой артылерыі ў Ярославе. У 1890 годзе быў накіраваны ў Вышэйшую конную школу (Reitlehren institut) у Вене, па заканчэнні якой у 1892 годзе як выкладчык коннай язды быў накіраваны ў 10-ю брыгаду палявой артылерыі ў Пшэмыслі ў званні паручніка. Служыў там да 1894, калі паступіў у Акадэмію Генеральнага штаба. Скончыў яе ў 1896 годзе і стаў ад’ютантам 53-й брыгады пяхоты ў Кошыцах.
У 1897 накіраваны ў 27-ю дывізію пяхоты ў Кошыцах. У 1898 атрымаў званне капітана артылерыі і накіраваны ў 18 полк палявой артылерыі на пасаду камандзіра батарэі. У 1900 годзе атрымаў званне капітана Генеральнага штаба і накіраваны ў 12-ю дывізію пяхоты ў Кракаве. У 1903 годзе пераведзены ў 1-ю дывізію кавалерыі ў Кракаве. У 1904—1905 ваенны аташэ ў расійскім штабе ў Маньчжурыі. На руска-японскай вайне быў 20 месяцаў. Пасля вяртання здаў іспыт на званне маёра генеральнага штаба і прызначаны камандзірам штаба 3-й дывізіі кавалерыі ў Вене. З 1909 камандаваў дывізіёнам у 1-м палку палявой артылерыі ў Кракаве. 1 мая 1911 года стаў падпалкоўнікам генеральнага штаба. У 1911—1914 служыў ваенным аташэ ў Рыме. 1 мая 1914 стаў палкоўнікам генеральнага штаба.
Першая сусветная вайна Спачатку служыў у Аперацыйным аддзеле Галоўнага камандавання, а з 24 верасня 1914 да лістапада 1915 на пасадзе шэфа штабу II Корпусу аўстрыйскага на расійскім фронце. Тады сутыкаецца з Польскімі легіёнамі, якія ўваходзілі ў склад II Корпусу. З лістапада 1915 камандаваў XXX Брыгадай палявой артылерыі, а ў чэрвені 1916 па ўласнай просьбе пераведзены ў Польскі Легіён. З ліпеня 1916 да кастрычніка 1916 камандуючы III Брыгады Польскіх легіянераў, пасля да красавіка 1917 камендант усіх Легіёнаў, на чале якіх 1 снежня 1916 года ўвайшоў у Варшаву. Зняты з пасады ў красавіку 1917 года з-за падтрымкі прапольскай пазіцыі, якая была прызнана шкоднай для Цэнтральных дзяржаў. Да лютага 1918 года люблінскі генеральны губернатар (выступіў супраць аддання Холмшчыны Украіне згодна з Брэсцкім дагаворам). З чэрвеня да кастрычніка 1918 — на італьянскім фронце, кіраваў 85 Брыгадай пяхоты ландверу. З кастрычніка 1918 года кіраваў падначаленымі немцам Польскімі ўзброенымі сіламі. 5 лістапада 1918 звольнены з аўстрыйскай арміі.
Служба ў польскім войску У Польскае войска ўступіў 1 лістапада 1918 года. 4 лістапада 1918 прызначаны генералам дывізіі і генеральным збройным інспектарам. Таксама яму перадалі камандаванне ўсімі аддзеламі Войска Польскага на абшарах былой Аўстра-Венгрыі, а таксама той часткі Галіччыны, якая знаходзілася пад польскай уладайDziennik Rozporządzeń Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 3 z 04.11.1918 r..
16 лістапада 1918 года Юзаф Пілсудскі прызначыў яго кіраўніком Генеральнага штаба. Выконваў гэтыя функцыі да 13 сакавіка 1919 года, калі на яго ўласную просьбу ўзначаліў Літоўска-Беларускую дывізію. 28 красавіка 1919 года стаў камандуючым Літоўска-Беларускага фронту.
Згодна з загадам Пілсудскага ад 7 сакавіка 1920 года збройныя сілы на ўсходзе былі падзелены на пяць армій. Генерал Шаптыцкі перастаў быць камандуючым Літоўска-беларускага фронту, а ўзначаліў 4 армію, якая змагалася на ўчастку Палесся і Бярэзіны.
21 красавіка 1920 года Пілсудскі зацвердзіў яго ў званні генерала броніDziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 16 z 3 maja 1920 roku, poz. 476..
Падчас вайны 1920 г. камандаваў 4 Арміяй. З 17 мая 1920 года абавязкі камандуючага арміяй сумяшчаў з функцыяй камандуючага «Фронту ген. Шаптыцкага», у склад якога ўваходзілі тры арміі (1, 4 і 7). 5 ліпеня 1920 года стаў камандуючым Паўночна-ўсходняга фронту, а абавязкі камандуючага 4 Арміі перадаў генералу Леанарду Скерскаму. На гэтай пасадзе кіраваў баямі да 30 ліпеня 1020 года. 1 жніўня вымушаны быў пакінуць пасаду з-за цяжкай хваробы (крываўка) і непаразумення з Пілсудскім.
Пасля перамір’я атрымаў пасаду Інспектара 4 арміі ў Кракаве. У 1922 годзе камандаваў аддзеламі Войска Польскага, якія займалі частку Сілезіі, што была прызнана за Польшчай.
31 мая 1922 года ў Кракаве дэлегацыя віленскага гарадскога савета на чале з бурмістрам Вітольдам Банкоўскім надала генералу ганаровае грамадзянства горада Вільні «з прызнання яго заслугаў падчас вызвалення г. Вільні ад бальшавіцкай навалы»Gen. Szeptycki honorowym obywatelem Wilna, «Polska Zbrojna» Nr 144 ад 31 траўня 1922, с. 1..
13 чэрвеня 1923 года прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі прызначыў яго Міністрам ваенных спраўDziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 39 ад 20 чэрвеня 1923 года, s. 397.. 4 жніўня 1923 года загадам № 126 прызначыў Свята польскага жаўнера.
15 снежня 1923 года прэзідэнт Польшчы Станіслаў Вайцяхоўскі, «прыслухоўваючыся да паданай яму просьбы аб адстаўцы, звольніў» Шаптыцкага з пасады кіраўніка Міністэрства ваенных спраў і «адначасова паручыў далей выконваць ранейшыя функцыі ажно да часу прызначэння пераемніка». Гэта адбылося 19 снежня 1923 года, калі пасаду міністра заняў генерал броні Казімір СасноўскіDziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 1 ад 10 студзеня 1924 года, с. 707—708.. Пасля звальнення Шаптыцкі вярнуўся на пасаду інспектара 4 Арміі ў Кракаве. З 24 лістапада 1922 быў членам Капітулы ордэну Virtuti Militari. Падчас майскага перавароту названы прэзідэнтам Вайцяхоўскім камандуючым войскамі, вернымі ўраду па-за сталіцай. 10 чэрвеня 1926 года Прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі, «беручы пад увагу просьбу» генерала, звольніў яго з пасады інспектара 4 Арміі ў КракавеDziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 24 ад 23 чэрвеня 1926, ст. 187.. Ад 30 чэрвеня 1926 пайшоў у адстаўкуDziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 26 ад 6 ліпеня 1926, ст. 207..
Па заканчэнні другой сусветнай вайны ва ўзросце 78 гадоў быў прыняты на службу ў Войска Польскае, пасля адпраўлены ў адстаўку і прызначаны на пасаду старшыні Галоўнай управы Польскага Чырвонага крыжа. Займаў гэту пасаду ў 1946—1950 гг.
Пахаваны на могілках у вёсцы Карчына каля Кросна, якой быў апошнім уласнікам.
Выдаў працу: Літоўска-беларускі фронт 10.3.1919-30.7.1920 (1925).
Званні падпаручнік (Leutnant) — 1888 паручнік (Oberleutnant) — 1892 капітан (Hauptmann II kl.) — 1898 капітан (Hauptmann I kl.) — 1900 маёр (Major) — 1 лістапада 1907 падпалкоўнік (Oberstleutnant) — 1 мая 1911 палкоўнік (Oberst) — 1 мая 1914 генерал-маёр (Generalmajor) — 28 красавіка 1917 генерал дывізіі — 4 лістапада 1918 генерал броні — 21 красавіка 1920
Шаптыцкі і беларускі рух Пасля заняцця Менска польскім войскам у 1919 годзе ад імя Шаптыцкага па-беларуску і па-польску была выдадзена адозва на насельніцтваКароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009, с. 81..
У 1920 годзе Станіслаў Шаптыцкі выратаваў жыццё беларускаму палітыку Тамашу Грыбу, калі яго хацелі расстраляць па загаду дэфензівы. Шаптыцкі пазваніў Люцыяну Красуцкаму, шэфу дэфензівы II аддзела Галоўнага камандавання, і сказаў, што за галаву Грыба той адказвае сваёй галавой. Красуцкі адказаў, што няхай заўтра расстраляюць яго, але сёння ўночы ён расстраляе Грыба. Пасля чаго быў зняты з пасады загадам ШаптыцкагаПаўліна Мядзёлка «Сцежкамі жыцця», Полымя, 1993, № 5, с. 194—195..
Янка Купала ў сваёй паэме «Барысаў» гэтак згадваў польскага генерала:
Памяць У міжваенны час галоўная вуліца ў Баранавічах была названа ў гонар Шаптыцкага (цяпер Савецкая), які двойчы адбіваў горад ад бальшавікоў. У пінскай флатыліі адзін з караблёў меў назву «Генерал Шаптыцкі»Ігар Мельнікаў. Трагедыя пінскіх маракоў
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Постаці Баранавічаў