Хан Мён Сук (; род. , ) — карэйская палітык, 37-ы прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя. Яна з’яўляецца першай жанчынай-прэм’ер-міністрам у гісторыі КарэіSouth Korea Nominates First Female Prime Minister The New York Times.

Біяграфія Хан Мён Сук нарадзілася 24 сакавіка 1944 года ў Пхеньяне. У 1950 годзе падчас Карэйскай вайны яна бегла з сям’ёй у Паўднёвую Карэю. У жаночым універсітэце Іхва вывучала французскую мову і літаратуру.

Была дэпутатам Нацыянальнага сходу Карэі ад Аб’яднанай новай дэмакратычнай партыі ў 2000—2008.

2001—2003 — міністр па пытаннях гендэрнай роўнасці.

2003—2004 — міністр па ахове навакольнага асяроддзя.

20 красавіка 2006 года ўзначаліла ўрад. Сышла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра 7 сакавіка 2007 года і абвясціла, што будзе балатавацца ў прэзідэнты, аднак унутрыпартыйныя выбары кандыдата прайшлі для яе няўдала.

У 2008 годзе балатавалася ў парламент, але не была абраная. Тым не менш у студзені 2012 года была абраная лідарам галоўнай апазіцыйнай Аб’яднанай Дэмакратычнай партыі, ад якой перамагла на парламенцкіх выбарах у красавіку і стала дэпутатам парламента. Але АДП не ўдалося атрымаць перамогу над кіруючай партыяй «Сэнуры», і Хан Мён Сук сышла ў адстаўку з пасады лідара партыі ў красавіку 2012 года.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Паўднёвай Карэі