«Макбет» (), таксама «Трагедыя Макбета» () — гістарычны драматычны фільм 1971 года рэжысёра Рамана Паланскага, шосты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра, адаптацыяй п’есы займаліся Раман Паланскі і . Галоўныя ролі выканалі Джон Фінч, , і іншыя.

Сюжэт Макбет і Банка, два военачальнікі арміі Дункана, караля Шатландыі, вяртаюцца з пераможнай кампаніі. На пясчанай раўніне яны сустракаюць трох вядзьмарак. Ведзьмы прадказваюць Макбету, што ён будзе каралём. Каб дабіцца прастола, Макбет пры дапамозе сваёй жонкі забівае кіруючага караля Дункана, а ўсе падазрэнні падаюць на прыслугу.

У далейшым, ужо будучы каралём, Макбет зноў бачыць трох вядзьмарак, але зараз яны робяць перасцерагальныя прадказанні аб тым, што ён страціць уладу. Гэтыя прадказанні таксама спраўджваюцца, і Макбет у фінальнай бітве гіне ад мяча Макдуфа, які адсякае яму галаву. Макдуф паднімае карону і перадае яе новаму каралю — Малькальму (сыну Дункана).

Акцёрскі склад

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 2 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 1971 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1971 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 1971 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XI стагоддзе Катэгорыя:Фільмы пра Шатландыю Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кенета Тайнена