Мэйби Бэйби (), сапраўднае імя Вікторыя Уладзіміраўна Лысюк () — расійская і беларуская спявачка, былая ўдзельніца расійскага гурта «Френдзона».
Біяграфія Мэйбі Бэйбі нарадзілася ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці Беларусі.
Скончыла Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін, дзе з’яўлялася старшынёй студэнцкага савета. У 2017 ці 2018 годзе сябар дзяўчыны Уладзімір Галат прыцягнуў яе ў свой музычны праект, вядомы цяпер як гурт «Френдзона».
Трэцяй удзельніцай праекта стала Віка — сяброўка Галата, якую можна ўбачыць у яго кліпах. Віка была фанаткай кей-попа і займалася танцамі, яна прынесла ў гурт музычную кросжанравасць, якую прадугледжвае папулярная карэйская музыка. — «Галат не атрымаў прызнання ў рэпе — тады ён прыдумаў гурт Френдзона. Вось яго гісторыя» — The Flow, 10 сакавіка 2020.
13 чэрвеня 2018 года ў Мэйбі Бэйбі выйшаў сольны сінгл з песняй «Аскорбинка». 4 сакавіка наступнага, 2019-га, года свет выйшла абноўленая версія («Аскорбинка 2.0») і кліп да яе.
24 ліпеня 2018 года ў дзяўчыны выйшаў сольны міні-альбом «Только если в щёчку», куды ўвайшла, у прыватнасці, песня «Бутылочка», у якой Мэйбі Бэйбі гуляе з сяброўкамі ў бутэлечку на піжамнай вечарыне.
У маі 2019 года выйшаў сінгл з песняй «Любимая школа».
11 кастрычніка 2019 года выйшла песня «Тамагочи», запісаная ў дуэце з Алёнай Швец.
14 ліпеня 2020 года выйшаў дуэт з Дорай «Не исправлюсь». У верасні на сумесную з Дорай песню выйшаў кліп.
30 ліпеня 2020 года выйшла песня «Ахегао», 18 лістапада— «Бла Бла», 2 снежня — песня «Пока молодой» (запісаная разам з гуртом «Хлеб»).
У верасні 2020 года Віка прыняла ўдзел у шоу «Музыкалити» Максіма Галкіна разам з Дзмітрыем Малікавым.
16 лютага 2021 года выйшаў трэк «Планета М» і анімацыйнае відэа да яго, 18 чэрвеня — «Банда-пропаганда» ў дуэце з Крокі (Уладзімірам Галатам).
14 снежня 2021 года выйшаў дуэт з Дорай «Барбисайз».
11 лютага 2022 года выйшаў трэк «sH1pu4Ka!».
18 лютага 2022 года выйшаў сумесны трэк «Хината» разам з LXNER для яго альбома Elysium.
Пасля расфармавання гурта «Френдзона» была абвешчаная праца над першым поўнафарматным альбомам пад назвай «Мэйбилэнд».
7 мая 2022 года выпусціла дзіс на рэп-выканаўцу Інстасамку.
29 ліпеня 2022 года выйшаў трэк «Дакимакура».
18 жніўня 2022 года выйшаў трэк і відэакліп «Maybe F**king Baby» з дэбютнага альбома «Мэйбилэнд», а праз дзень выйшаў сам дэбютны студыйны альбом «Мэйбилэнд» які складаецца з 16 трэкаў.
Імідж Імідж Мэйбі Бэйбі ў гурце «Френдзона» — «сцярвозная дзяўчына з блакітнымі валасамі».
Песні Мэйбі Бэйбі як персанажа […] павінны быць […] сцярвознымі, капрызнымі, са своеасаблівым гумарам і лексікай («Бусь-бусь цябе ў шчочку, бусь-бусь, бусь-бусь цябе ў лобік, бусь-бусь, бусь-бусь цябе у губкі, бусь-бусь цябе ў носік»), з пастаяннымі адсылкамі да заблытаных узаемаадносін з іншымі ўдзельнікамі праекта, са знарочыста ідыёцкім сінтэзатарным саўндам і лялечным голасам. — З рэцэнзіі Аляксея Мажаева на дэбютны міні-альбом Мэйбі Бэйбі «Только если в щёчку».
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы НазваПадрабязнасць«Мэйбилэнд» Рэліз: 19 жніўня 2022 годаРецензия: Мэйби Бэйби — «Мэйбилэнд». В игрушечном мире Лэйбл: Streaming Club • Rhymes Фармат: лічбавая дыстрыбуцыя
Міні-альбомы НазваПадрабязнасць«Только если в щёчку» Рэліз: 24 ліпеня 2018 Лэйбл: Rhymes Music Фармат: лічбавая дыстрыбуцыя
Сінглы ГодНазваЧартыСНДTopHitTop Radio & YouTube HitsTopHitTop Radio HitsTopHitTop YouTube Hits2018«Аскорбинка»24—32019«Аскорбинка 2.0»«Любимая школа»985—71«Бесконечное лето»«Тамагочи» (Мэйбі Бэйбі & Алёна Швец)2020«Не исправлюсь» (Дора & Мэйбі Бэйбі)«Ахегао»«Бла Бла»«Пока молодой» (Мэйбі Бэйбі & «Хлеб»)2021«Планета М»«Банда-пропаганда»(Мэйбі Бэйбі & Крокі)«Лаллипап»«Барбисайз» (Дора & Мэйбі Бэйбі) 2022«sH1pu4Ka!»«Боль» (quiizzzmeow & Мэйбі Бэйбі) «Дакимакура»«Мотылёк» (IOWA & Мэйбі Бэйбі)
Удзел на рэлізах ў іншых выканаўцаў ГодВыканаўцаМузычны рэлізТрэк2022LXNERElysium«Хината»ДораMiss«Барбисайз»нексюша«И смех и грех»«Девочка с косичками»
Відэаграфія
2018 — Бутылочка 2018 — Аскорбинка 2.0 2020 — Лаллипап 2020 — Ахегао 2020 — Не исправлюсь (разам з Дорай) 2021 — Планета М (Lyric Video) 2021 — Банда-пропаганда (разам з Крокі Боя) 2022 — Instasamka diss 2022 — Maybe F*cking Baby! 2022 — Похрюкай (Live Performance) 2022 — Дакимакура
Крыніцы
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта