Павел Мікалаевіч Сцяпанаў (25.12.1895 (06.01.1896), Нікольскае, Спаскі павет, Казанская губерня — 1982, Смаленск) — савецкі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1945)Сцяпанаў, Павел Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; 1896—1982).

Біяграфія Нарадзіўся 25 снежня 1895 года (6 студзеня 1896 года па новым стылі) ў с. Нікольскае Спаскага павета Казанскай губерні ў сялянскай сям’і.

Закончыў медыцынскі факультэт Азербайджанскага ўніверсітэта (1927). Працаваў у Бакінскім медыцынскім інстытуце (1927—1929), Хачмазскай раённай бальніцы і трапічнай станцыі (Азербайджан, 1929—1930), Маскоўскім інстытуце гематалогіі і пералівання крыві (1930—1932), 2-м Маскоўскім (1932—1939), Сталінабадскім (1941—1949) медыцынскіх інстытутах.

У 1949—1953 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1949—1951 гадах — галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1953—1970 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Смаленскага медыцынскага інстытута.

Памёр у 1982 годзе ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гематалогія; нагнаіцельныя працэсы ў лёгкіх; лячэнне рэўматызму; інфекцыйныя хваробы.

Бібліяграфія Язвенная болезнь желудка и двенадцатиперстной кишки / П. Н. Степанов. — Минск, 1951. Вірусны грып / П. Н. Сцяпанаў. — Мінск, 1952.

Літаратура Степанов Павел Николаевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 177—178.

Катэгорыя:Тэрапеўты Расіі Катэгорыя:Тэрапеўты Азербайджана Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Таджыкістана Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ