Аляксандр Іванавіч Кандрусёў (1.12.1941, Кабылічы, Пухавіцкі раён — 4.3.1997) — беларускі гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1981). Кандыдат медыцынскіх навук80 лет со дня рождения Александра Ивановича Кондрусева .

Біяграфія

Скончыў Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1965).

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (1965—1968), загадчык эпідэмічнага аддзела Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1968), галоўны урач Мінскай гарадской дэзінфекцыйнай станцыі (1968—1971), галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска (1971—1982). Начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення Міністэрствы аховы здароўя БССР (1982—1983), намеснік міністра аховы здароўя (1983—1986), галоўны дзяржаўны санітарны ўрач БССР (1986—1987).

Начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, намеснік галоўнага дзяржаўнага ўрача СССР (1987). Намеснік міністра аховы здароўя СССР, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач СССР (1987—1991). Віцэ-прэзідэнт Фонда аховы мацярынства і дзяцінства Расійскай Федэрацыі (1991—1993), прэзідэнт ЗАТ «Фарма-Сан» (1993—1997).

Літаратура

Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / Респ. центр гигиены и эпидемиологии; под общ. ред. В. П. Филонова. — Минск : Тэхналогія, 2001. — С. 18. Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социал-гигиенистов и организаторов здравоохранения; ред.: М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск : Тип. «Победа», 2002. — С. 21-22.

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя