Міхаіл Мікалаевіч Гаранскі (, Чашнікі, Віцебская губерня — ) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, г. Горкі (1936; аспірантура, 1939).

Працаваў у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, г. Горкі Магілёўскай вобласці (1939, дырэктар вучэбнай гаспадаркі, прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце); Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі (1939—1941, інструктар сельскагаспадарчага аддзела); служыў ва Узброеных Сілах СССР, Беларуская ваенная акруга, быў у Групе савецкіх войскаў у Германіі (1945—1966); Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1967; кафедра палітычнай эканоміі, у 1968—1975 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: аграрная рэформа ў ГДР; праца ў сацыялістычным грамадстве; ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік культуры БССР» (1980), ордены Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, медалі, ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і інш.

Бібліяграфія Революционный характер аграрных преобразований в ГДР и создание основ социализма в сельском хозяйстве : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / М. Горанский. ― Минск, 1956.

Літаратура Горанский Михаил Николаевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 77—78.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны