Партызанскі праспект — магістральная вуліца ў Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска. Пачынаецца ў цэнтральнай частцы горада ад вуліцы Аранскай, каля граніцы горада пераходзіць у Магілёўскую шашу (магістраль М4). Да 1968 праспект насіў назву Магілёўская шаша на ўсёй працягласці.
Забудова
Няцотны бок № 3 — нотна-музычная бібліятэка. № 31 — будынак (сярэдзіна ХХ стагоддзя) — № 73 — Мінскі філіял УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі». № 75 — інтэрнат Мінскага філіяла БГЭУ СК.
Цотны бок
№ 2 корп. 1 — гандлёва-грамадскі блок КБ дакладнага электрамашынабудавання (архітэктар Я. Цвінгель). № 2 корп. 4 — Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь; Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТУ). № 6 — рамонтна-механічны завод (філіял ДП «Мінсктранс»). № 8 — Мотавелазавод. № 10 (2-і Веласіпедны завулак, 1) — інтэрнат № 5 БДЭУ.
№ 12 — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1973—1977, архітэктар Ю. Павалій). Узведзены як вылічальны цэнтр ЦСУ БССР.
Навучальны комплекс БДЭУ (архітэктары А. Ткачук, Н. Шпігельман): № 16а — корпус № 7 БДЭУ. № 22а — корпус № 4 БДЭУ. № 24 — корпус № 6 БДЭУ.
№ 26 — карпусы № 1, 2, 3 БДЭУ. № 70а — Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі. № 112а — Стаматалагічная паліклініка № 4.
№ 146 — Палац дзяцей і моладзі «Золак» (1983, архітэктары А. Тэн, С. Неўмывакін, С. Кожар). Узведзены як Палац культуры Мінпрамбуда БССР. № 146б — незавершаны незакансерваваны будынак спецыялізаванага фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння. № 150а — ГЦ «Момо». № 170 — «Малочны гасцінец». № 182 — магазін ProStore.
Славутасці Мазаіка «Партызаны» на гасцініцы «Турыст» (1970 — 1980-я) —
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)