Музей валуноў — парк-музей камянёў ва Уруччы. Створаны ў 1985 годзе.
Валунамі выкладзена карта Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаны населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, узвышшы. У музеі сабрана болей за 2134 камянеў з усёй краіны.
Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», каля якога, паводле падання, абедаў кароль падчас паходу на ўсход. Сюды таксама прывезены валун «Дзед», які да канца XIX стагоддзя знаходзіўся блізка цяперашняга цэнтру Мінска на меркаваным старажытным паганскім капішчы.
Стваральнікі музея Ініцыятыўная група (першыя энтузіясты) па даследаваннях валуннага матэрыялу ў Беларусі:Ледавіковыя валуны Беларусі / АН Беларусі, Інстытут геалёгіі, геахіміі й геафізыкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 4-5 С. Астапава Р. Шэмпель Кацярына Мандэр Эрнст Ляўкоў Б. Гурскі М. Зусь І. Л. Гумінскі іншыя Група пошуку, абследавання і дастаўкі валуноў з найбольш характэрных раёнаў іх размяшчэння на пляцоўку музея: В. Вінакураў Я. П. Рунец А. І. Зімянкоў іншыя Распрацоўшчык эксперыментальнай базы — Інстытут Белдзяржпраект
Архітэктар — Р. Краўэр Аўтар генплана — Р. Бараноўскі Аўтар кампазіцый з валуноў — Л. Саўрава Галоўны інжынер праекта — Т. Уласава
Фотагалерэя
Спасылкі
Здымкі на старонцы «Минск старый и новый» Легенда пра валун «Дзед»
Катэгорыя:Музеі Мінска Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Уручча (жылы раён) Катэгорыя:Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:1985 год у Мінску