Peugeot 3008 II (P84) — красовер маркі Peugeot, другое пакаленне мадэлі 3008. Выпускаўся з 2016 па 2023 год. «Еўрапейскі аўтамабіль года—2017».

Агляд Распрацаваны пад кіраўніцтвам . Аўтарам знешняга аблічча з’яўляецца Себасцьен Крыке, над дызайнам інтэр’ера працавалі Гіём Даніэль, Дэм’ен Дэберд, Бертран Рапатэль.

Стылістычным правобразам стаў канцэпт-кар Peugeot Quartz паказаны ў 2014 годзе на Парыжскім аўтасалоне. Серыйная мадэль была прадстаўлена на Парыжскім аўтасалоне ў верасні 2016 года.

Экстэр’ер

У адрозненне ад мінівэнападобнага папярэдніка, другое пакаленне атрымала форму тыповага красовера з доўгім плоскім капотам і вертыкальнай пярэдняй часткай.

Даўжыня складае 4447 мм, шырыня — 1841 мм, вышыня — 1620—1624 мм. Колавая база — 2675 мм.

Для машыны прапаноўваліся два варыянты дызайну пярэдняй часткі. Фары з галагеннымі лямпамі маюць большае па плошчы шкло, а версіі з лінзаваным святлодыёдным падсвятленнем маюць у ніжняй частцы фар выраз пад цыпель у бамперы.

У верасні 2020 года красовер быў абноўлены. Адным з найбольш характэрных элементаў новага стылю сталі вертыкальныя святлодыёдныя падфарнікі, якія служаць як дзённыя хадавыя агні і сігналы павароту. На масцы з’явіліся лічбы з абазначэннем мадэлі. Памянялася рашотка, якая не мае рамкі і аптычна пашыраецца на бампер ніжэй фар. Самі фары цяпер маюць аднолькавую форму ва ўсіх кампектацыях, хоць святлодыёднае блізкае святло па-ранейшаму не ўваходзіць у стандартнае абсталяванне. Цалкам святлодыёдныя фары з функцыяй асвятлення паваротаў даступны пачынаючы з версій сярэдняга ўзроўню. Ззаду 3008 абнавіліся заднія ліхтары, якія сталі таніраванымі і кожны з трох блокаў складаецца з трох вузкіх вертыкальных святлодыёдных палос.

У жніўні 2022 года з-за недахопу кампанентаў, выкліканага , на машыны камплектацый Active, Active Pack і Allure сталі ўсталёўваць заднія ліхтары дарэстайлінгавых версій.

Базавы колер кузава — «Bleu Celebes». З даплату 800 еўра даступныя «Noir Perla Nera», «Gris Artense» і «Gris Platinium», за 950 еўра «Bleu Vertigo», «Blanc Nacré» і «Rouge Ultimate».

Інтэр’ер

Салон красовера пабудаваны паводле архітэктуры i-Cockpit. Панэль прыбораў — лічбавая (дыяганаль 12,3 цалі), прыўзнята над верхняй часткай пярэдняй панэлі. Руль пры гэтым ссунуты ніжэй. У цэнтры пярэдняй панэлі размешчана мультымедыйная сістэма з сэнсарным дысплеем. Кнопкі кіравання клімат-кантролем, аўдыёсістэмай, навігатарам, тэлефонам, наладамі і праграмамі выкананы ў выглядзе «клавіш піяніна». Блок клавіш двухузроўневы: кнопкі верхняга яруса адказваюць за навігацыю па меню медыясістэмы, клавішы ў ніжнім шэрагу актывуюць падаграванне шкла, рэцыркуляцыю і цэнтральны замок.

Базавай камплектацыяй для Peugeot 3008 з’яўляецца версія Active. Іншыя ўзроўні аздаблення: Active Pack, Allure, Allure Pack і GT. Для карпаратыўных заказчыкаў прапануюцца Blue Lease Active, Blue Lease Allure і Blue Lease GT.

Peugeot 3008 ужо ў базавым варыянце Active мае лічбавую прыборную панэль і шматфункцыянальнае рулявое кола. Сядзенні абшытыя камбінацыяй чорнай і шэрай тканіны з аранжавым радком. Панэлі дзвярэй і пярэдняя панэль маюць дэкаратыўныя молдынгі пад карбон і акцэнтныя молдынгі выкананыя пад алюміній. Адным з элементаў, якія выдаюць базавую версію, з’яўляецца 8-цалёвы сэнсарны экран. У даражэйшых камплектацый гэты экран мае памер 10 цаляў. Для кіравання тэмпературай у салоне Active мае клімат-кантроль. На Active няма навігацыі, аднак даступны лічбавыя радыёстанцыі праз , а смартфон можна падлучыць праз Bluetooth для званкоў і струменевай перадачы музыкі. Apple CarPlay і Android Auto не ўключаны, гэтыя функцыі даступныя толькі ў пакеце Active Pack.

Пасля мадэрнізацыі 2020 года цэнтральная кансоль атрымала новы 10-цалёвы экран медыясістэмы. Лічбавая дошка прыбораў таксама была крыху перапрацавана, з’явілася больш магчымасцей для персаналізацыі.

У салоне 5 месцаў, у якасці сямімесцавай версіі выступае роднасны Peugeot 5008.

Аб’ём багажнага аддзялення складае 520 літраў, а пры складзеных задніх сядзеннях 1482 літраў. У гібрыднай мадыфікацыі з-за электрычнай часткі губляецца каля 120 літраў — аб’ём зменшыўся да 395 л (1357 л пры складзеных сядзеннях). Карысная даўжыня багажніка пры складзеных сядзеннях дасягае 1600 мм, вышыня парога пагрузкі — 700 мм. Для перавозкі яшчэ даўжэйшых грузаў можна скласці не толькі задняе сядзенне, але і спінку пярэдняга. У спінцы задняга шэрагу прадугледжаны невялікі люк для доўгіх прадметаў. На багацейшых камплектацыях дзверы багажніка маюць электрапрывад.

Рухавікі

Бензінавыя 1.2 PureTech 1.2 PureTech 130 Гады выпуску 10.2016-07.2018 07.2018-06.2019 06.2019-11.2023 06.2019-07.2023 Код рухавіка HN05 Рухавік бензінавы, 3-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём 1199 см³ Магутнасць 96 кВт (130 к.с.) пры 5500 аб/хв Макс. круцільны момант 230 Н·м пры 1750 аб/хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 6-ступеньчатая, аўтаматычная 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная Прывад пярэдні Падрыхтаваная маса 1325 кг 1345 кг 1395 кг 1395 кг 1395 кг 1395 кг Дазволеная маса 1910 кг 1930 кг 1910 кг 1940 кг 1910 кг 1940 кг Макс. хуткасць 188 км/г 188 км/г 188 км/г 188 км/г 188 км/г 197 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 10,8 с 10,5 с 9,5 с 9,7 с 9,5 с 9,7 с Расход паліва(NEDC) горад 6,0-6,4 л/100 км 6,3 л/100 км 6,1 л/100 км 6,0 л/100 км 5,8-6,2 л/100 км 5,6-5,8 л/100 км шаша 4,5-4,9 л/100 км 4,7 л/100 км 4,7-4,8 л/100 км 4,7 л/100 км 4,3-4,6 л/100 км 4,5-4,7 л/100 км сярэдні 5,1-5,4 л/100 км 5,3 л/100 км 5,2-5,3 л/100 км 5,2 л/100 км 5,0-5,2 л/100 км 4,9-5,1 л/100 км Экалагічны клас Euro 6b Euro 6d-TEMP Euro 6d-ISC Выкіды CO2 117-124 г/км 120 г/км 119-120 г/км 118 г/км 114-118 г/км 112-116 г/км

1.6 THP

1.6 THP 165 Гады выпуску 10.2016-07.2018 Код рухавіка 5G02 Рухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём 1598 см³ Магутнасць 121 кВт (165 к.с.) пры 6000 аб/хв Макс. круцільны момант 240 Н·м пры 1400 аб/хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, аўтаматычная Прывад пярэдні Падрыхтаваная маса 1375 кг Дазволеная маса 1950 кг Макс. хуткасць 206 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 8,9 с Расход паліва(NEDC) горад 7,3-7,6 л/100 км шаша 4,8-5,1 л/100 км сярэдні 5,8-6,0 л/100 км Экалагічны клас Euro 6b Выкіды CO2 129-136 г/км

1.6 PureTech

1.6 PureTech 180 Гады выпуску 07.2018-07.2020 01.2021-07.2021 Код рухавіка 5G06 Рухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём 1598 см³ Магутнасць 133 кВт (181 к.с.) пры 5500 аб/хв Макс. круцільны момант 250 Н·м пры 1650 аб/хв Каробка перадач 8-ступеньчатая, аўтаматычная Прывад пярэдні Падрыхтаваная маса 1505 кг 1504 кг Дазволеная маса 1970 кг Макс. хуткасць 219 км/г 222 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 8,0 с Расход паліва(NEDC) горад 7,2 л/100 км 6,5 л/100 км шаша 4,9 л/100 км 4,8 л/100 км сярэдні 5,8 л/100 км 5,4 л/100 км Камбініраваны расход паліва (WLTP) 6,8 л/100 км Экалагічны клас Euro 6d-TEMP Euro 6d-ISC-FCM Выкіды CO2 131 г/км 124 г/км

Дызельныя 1.5 BlueHDi

1.5 BlueHDi 130 Гады выпуску 10.2017-11.2017 11.2017-08.2020 03.2018-08.2020 01.2021-06.2022 01.2021-11.2023 Код рухавіка YH01 Рухавік дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём 1499 см³ Магутнасць 96 кВт (131 к.с.) пры 3750 аб/хв Макс. круцільны момант 300 Н·м пры 1750 аб/хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная Прывад пярэдні Падрыхтаваная маса 1492 кг 1505 кг 1504 кг Дазволеная маса 1980 кг 2000 кг 1980 кг 2000 кг Макс. хуткасць 192 км/г 189 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 10,8 с 11,5 с 10,8 с 11,5 с Расход паліва(NEDC) горад 4,6 л/100 км 4,4-4,8 л/100 км 4,1-4,5 л/100 км 4,4 л/100 км 4,4 л/100 км шаша 3,8 л/100 км 3,6-3,9 л/100 км 3,7-4,0 л/100 км 3,6 л/100 км 3,7 л/100 км сярэдні 4,1 л/100 км 3,8-4,3 л/100 км 3,8-4,1 л/100 км 3,9 л/100 км 4,0 л/100 км Камбініраваны расход паліва (WLTP) 5,0 л/100 км 5,1-5,5 л/100 км Паліўная сістэма Common Rail Сістэма выпуску Каталізатар SCR з DPF Экалагічны клас Euro 6b Euro 6d-TEMP Euro 6d-TEMP Euro 6d-ISC-FCM Выкіды CO2 107 г/км 101-111 г/км 101-109 г/км 104 г/км

У 2020 годзе Peugeot 3008 1.5 BlueHDI 130 з аўтаматычнай каробкай перадач быў даследаваны па праграме Green NCAP. Па выніках тэстаў аўтамабіль атрымаў агульную адзнаку 2,5 зоркі з 5: індэкс чысціні выхлапу — 4,3/10; індэкс энергетычнай эфектыўнасці — 5,3/10; індэкс парніковых газаў — 2,8/10.

1.6 BlueHDi

1.6 BlueHDi 120 Гады выпуску 10.2016-10.2017 10.2016-02.2018 Код рухавіка BH01 Рухавік дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём 1560 см³ Магутнасць 88 кВт (120 к.с.) пры 3500 аб/хв Макс. круцільны момант 300 Н·м пры 1750 аб/хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 6-ступеньчатая, аўтаматычная Прывад пярэдні Падрыхтаваная маса 1375 кг 1390 кг Дазволеная маса 1970 кг 1990 кг Макс. хуткасць 189 км/г 185 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 11,2 с 11,6 с Расход паліва(NEDC) горад 4,7 л/100 км 4,7 л/100 км шаша 3,5 л/100 км 3,9 л/100 км сярэдні 4,0 л/100 км 4,2 л/100 км Паліўная сістэма Common Rail Сістэма выпуску Каталізатар SCR з DPF Экалагічны клас Euro 6b Выкіды CO2 104 г/км 108 г/км

2.0 BlueHDi

2.0 BlueHDi 150 2.0 BlueHDi 180 Гады выпуску 10.2016-02.2018 10.2016-11.2017 11.2017-08.2020 Код рухавіка AH01 AH02 AH01 Рухавік дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем Аб’ём 1997 см³ Магутнасць 110 кВт (150 к.с.) пры 4000 аб/хв 133 кВт (180 к.с.) пры 3750 аб/хв 130 кВт (177 к.с.) пры 3750 аб/хв Макс. круцільны момант 370 Н·м пры 2000 аб/хв 400 Н·м пры 2000 аб/хв 400 Н·м пры 2000 аб/хв Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 6-ступеньчатая, аўтаматычная 8-ступеньчатая, аўтаматычная Прывад пярэдні Падрыхтаваная маса 1500 кг 1540 кг 1555 кг Дазволеная маса 2050 кг 2090 кг 2090 кг Макс. хуткасць 207 км/г 211 км/г 208 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 9,6 с 8,9 с 9,0 с Расход паліва(NEDC) горад 5,1 л/100 км 5,5 л/100 км 5,3 л/100 км шаша 4,0 л/100 км 4,4 л/100 км 4,7 л/100 км сярэдні 4,4 л/100 км 4,8 л/100 км 4,9 л/100 км Паліўная сістэма Common Rail Сістэма выпуску Каталізатар SCR з DPF Экалагічны клас Euro 6b Euro 6d-TEMP Выкіды CO2 114 г/км 124 г/км 129 г/км

Гібрыдныя Plug-in-гібрыды прапануюцца ў дзвюх версіях: пярэднепрываднай HYBRID магутнасцю 225 к.с. і паўнапрываднай HYBRID4 магутнасцю 300 к.с. Розніца ў магутнасці абумоўлена не толькі наяўнасцю дадатковага электрарухавіка для прываду задніх колаў, але і варыяцыяй бензінавага рухавіка, які ў першым выпадку выдае 181 к.с., у другім — 200 к.с. Пад заднімі сядзеннямі ўсталявана батарэя ёмістасцю 13,2 кВт·г, якой хапае на 50 км прабегу выключна на электрычнай цязе. Максімальная хуткасць руху ў такім рэжыме — 135 км/г. Зарадка акумулятара займае ад 7 гадзін да 1 гадзіны 45 хвілін у залежнасці ад тыпу зараднай прылады. З-за наяўнасці батарэі, паліўны бак гібрыднай версіі меншы на 10 літраў.

У 2023 годзе Peugeot замест мадыфікацыі 1.2 PureTech 130 EAT8 вывеў на рынак . Аснову сілавой устаноўкі складае мадэрнізаваны рухавік 1.2 PureTech, які працуе па цыкле Мілера і абсталяваны турбанагнятальнікам са зменнай геаметрыяй. Шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач з падвойным счапленнем і абсталяваная электрарухавіком, інвертарам і блокам кіравання. Электраматор на разгоне дае дадатковую магутнасць. Пры запаволенні рухавік працуе як генератар, які зараджае акумулятар ёмістасцю 432 Вт·г. Дзякуючы размяшчэнню батарэі пад левым пярэднім сядзеннем, умяшчальнасць багажніка ў параўнанні з бензінавымі версіямі не змянілася.