Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч (, в. Вуглы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі філосаф, сацыёлаг. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1951; аспірантура, 1956).

Працаваў у Стаўбцоўскім дзіцячым доме (1946, настаўнік), Баранавіцкім абласным камітэце ЛКСМБ (1946—1952, лектар, загадчык лектарскай групы), Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце (1952—1955, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1955—1967, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі, у 1963—1967 — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце), Брэсцкім політэхнічным інстытуце (з 1967, прафесар кафедры «Марксісцка-ленінская філасофія», у 1969—1993 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-матадалагічныя праблемы філасофіі, сацыялогіі і культуры; сацыяльныя працэсы ў грамадствах пераходнага перыяду; нацыянальная самасвядомасць.

Сям’я

сын Сяргей Анатолевіч Яцкевіч (нар. 1949), доктар філасофскіх навук.

Узнагароды Медалі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Бібліяграфія Механизм проявления общеэкономических законов в советском обществе (философско-социологическое исследование) : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.620 / А. Ф. Яцкевич. — Минск, 1972.

Літаратура

Яцкевич Анатолий Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 737—738. Яцкевич Анатолий Федорович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 759—760. Яцкевич Анатолий Федорович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 361—362. Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 27—28.

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі