Уладзь Лянкевіч, поўнае імя Уладзімір Лянкевіч (нар. , ) — беларускі паэт і перакладчык, вакаліст, аўтар тэкстаў і музыка гуртоў «TonqiXod», «luty sakavik» і «Syndrom Samazvanca».
Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (2009), магістратуру (2010) і аспірантуру пры ім (2013). У 2005—2008 гадах быў навучэнцам Беларускага калегіюма па спецыяльнасці «Філасофія. Літаратура».
Член рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». З 2014 года — куратар «Беларускага літаратурнага радыё» (Litradio). Былы сябра і намеснік старшыні (2017—2019) Беларускага ПЭН-цэнтра. У 2020 годзе падчас пратэстных акцый двойчы затрыманы: першы раз быў у зняволенні 6 дзён, другі — 15 дзён.
У шлюбе з перакладчыцай і рэдактаркай Аленай Пятровіч.
Літаратурная творчасць Аўтар паэтычнага зборніка «70% вады», за які ўзнагароджаны прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» (2014). Публікуецца ў калектыўных зборніках і часопісах, у тым ліку ў «Дзеяслове». Вершы Уладзіміра Лянкевіча перакладзены на ўкраінскую, англійскую,, шведскую, італьянскую і рускую мовы.
Перакладае паэзію і прозу з французскай, англійскай, польскай, украінскай і рускай моў. Сярод перакладаў з англійскай мовы на беларускую — казачная аповесць «Пітэр Пэн» Джэймса Мэцью Бары і паэзія Уільяма Блэйка, з польскай (разам з Аленай Пятровіч) — раман «Зімоўка» Дамінікі Словік, з рускай — паэзія Уладзіміра Маякоўскага. На беларускую і рускую мовы таксама рабіў пераклады песняў вядомых выканаўцаў для музычнага праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».
Прызнанне Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Франчэска Петраркі (2004), Карласа Шэрмана (2009), Чэслава Мілаша (2011). Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» (2014).
Бібліяграфія
Паэзія
Лянкевіч, У. 70 % вады: [вершы] / Уладзь Лянкевіч. Мінск: Кнігазбор, 2013. 52 с. ISBN 978-985-7089-19-2
Пераклады
Бары, Дж. М. Пітэр Пэн: [казачная аповесць] / Джэймс Мэцью Бары; перакл. з англ. У. Лянкевіч; ілюстрацыі К. Дубовік. Мінск: Кнігазбор, 2017. 188 с. ISBN 978-985-7180-55-4 Блэйк, У. Выбранае: пераклад з англійскай / Уільям Блэйк. Мінск: Зміцер Колас, 2019. 85 с. (Серыя «Паэты планеты»). ISBN 978-985-230046-9 Маякоўскі, У. Паэзія / Уладзімір Маякоўскі; перакл. з руск. Р. Лынькоў, Т. Кляшторны, М. Багун, Р. Барадулін, А. Хадановіч, У. Лянкевіч, В. Рыжкоў). Мінск: Зміцер Колас, 2019. 104 с. (Серыя «Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0055-1 Словік, Д. Зімоўка: [раман] / Дамініка Словік; пераклад з польскай Уладзіміра Лянкевіча, Алены Пятровіч. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2021. 572 с. ISBN 978-985-7283-02-6
Укладанне і рэдагаванне
Ханін, C. Уключаючы рэшту: [зборнік вершаў] / Сямён Ханін; рэд. У. Лянкевіч, А. Хадановіч. Вільнюс: Логвінаў, 2020. 101 с. ISBN 978-609-8213-92-8 Казкі Рузалі Асьмак: запісаныя Адамам Багдановічам / [укладальнік А. Ф. Брыль; рэд. У. Лянкевіч]. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2021. 70, с. ISBN 978-985-7210-58-9
Музычная творчасць Адзін з заснавальнікаў, вакаліст і музыка (гітара, бас, клавішы) гуртоў «TonqiXod», «luty sakavik» і «Syndrom Samazvanca». Уладзь Лянкевіч — аўтар усіх тэкстаў гэтых гуртоў, акрамя альбома «Radyjo Niamiha» (2023), у якім музыкі «Syndrom Samazvanca» пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў. Гродзенскі гурт «Tłusta Łusta» запісаў песню «Modnaja Žančyna» на верш Лянкевіча.
Дыскаграфія
TonqiXod Pradmova (2014) Kolier Jakoha Niama (2017)
luty sakavik Soram (2019) Bol Jon Moj (2020)
Syndrom Samazvanca Sonk (2022) Vostraŭ skarhaŭ (2023) Radyjo Niamiha (2023) Mahajba (2025)
Спасылкі
Вершы Уладзя Лянкевіч на сайце Litradio Размова з Улядзіславам Лянкевічам: «Чаму віленскія «Філаматы» з пачатку ХІХ ст. натхняюць сучаснага беларуса?» Улядзь Лянкевіч у падкасце «Каля літаратуры»: «Калі (не) піша Уладзь Лянкевіч? | Уладзь Лянкевіч. Адкуль бяруцца кнігі» Уладзь Лянкевіч пра творчасць у эміграцыі, праект Filamaty, адвечны шлях беларускай культуры Уладзь Лянкевіч у праграме «Кантэкст» Уладзь Лянкевіч у праграме «Дыялогі пра культуру» Syndrom Samazvanca на YouTube Syndrom Samazvanca на Facebook Syndrom Samazvanca на Spotify
Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі