Свята-Духаў кафедральны сабор і былы кляштар бернардзінак — культавы комплекс у Мінску. Першапачаткова з першай паловы XVII стагоддзя належаў каталіцкаму ордэну бернардзінак. Комплекс складаўся з мураваных будынкаў касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і 2-павярховага кляштарнага жылога корпуса, 3-павярховага флігеля і драўляных гаспадарчых пабудоў. Усе кляштарныя збудаванні ў 1860-х гадах былі перададзены расійскімі ўладамі праваслаўнай царкве. Сёння ў былым кацёле размяшчаецца галоўны храм беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай царквы.

Гісторыя Першыя бернардзінкі з’явіліся ў Мінску ў 1630 годзе. Спачатку ў іх не было свайго касцёла і кляштара. Сярод першых менскіх бернардзінак лічылася Людвіна Завішанка — дачка віцебскага кашталяна Мікалая Завішы. Першая фундацыя на кляштар бернардзінак была атрымана 20 верасня 1633 ад троцкага ваяводы Аляксандра Слушкі, дзякуючы намаганням якога ў тым жа годзе быў пабудаваны драўляны касцёл і жылы корпус. Адначасова Слушка падараваў кляштару маёнтак Гатаў з чатырма вёскамі, столькімі ж карчмамі, дзвюма млынамі, гэты маёнтак налічваў больш за 109 валок ворнай зямлі.

У 1642 годзе па ініцыятыве таго ж Слушкі пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла і будынкаў кляштара. Дабудаваць іх перашкодзілі ваенныя падзеі сярэдзіны XVII ст., і толькі 31 жніўня 1687 г. новы касцёл быў кансекраваны біскупам Мікалаем Слупскім ў гонар Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

У галоўным алтары святыні знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, якому нават была прысвечана спецыяльная кніга (гл. ніжэй).

15 красавіка 1697 года маскоўскі стольнік Пётр Талстой занатаваў у сваім дзённіку наступныя радкі, прысвечаныя касцёлу і кляштару бернардзінак:

Той самай даты быў і ў кляштары ў паннаў Бернардзінак…. Дзявіцы Бернардзінкі ходзяць у чорным, на голым целе замест кашуль носяць уласяніцы тоўстыя і падперазаныя вяроўкамі з вузламі, ступаюць заўсёды босымі нагамі ўзімку і ўлетку і на калодках, у касцёл уваходзяць таемнай лесвіцай уладкаванай у сцяне, і стаяць у хорах гледзячы ў касцёл малымі свідравінамі скрозь рашоткі, каб іх людзі не бачылі. Тыя Бернардзінкі пры мне гралі на арганах на хорах і спявалі надзвычай дзівосна. Вячэрні і ранішнія служаць самі без папа, толькі да іх прыходзіць ксёндз каб служыць імшу.

Пасля пажару 1741 года комплекс кляштара бернардзінак аднавілі і рэканструявалі. Гэтыя працы сконьчыліся ў 1746 годзе, а ў 1760-я гады ў касцёле быў пабудаваны новы манументальны мураваны алтар.

Кляштар пацярпеў ад вялікага пажару горада ў 1835 годзе, але хутка быў адноўлены. Каля 1842 года ў менскім кляштары бернардзінак знаходзілася 20 законніц, навіцыятка, кандыдатка і дзве тэрцыяркі. У ім выхоўваліся таксама каля 20 дзяўчат, большасць з якіх страціла бацькоў.

У 1853 годзе кляштар бернардзінак быў скасаваны расійскімі ўладамі. Законніцы былі вывезены ў Нясвіж. Перад адыходам ім удалося перадаць некаторыя касцельныя прадметы ў суседнія парафіі. Прыгожы арган трапіў у кальвінскі збор у Койданава, а што стала з абразом, невядомаАляксандр Ярашэвіч. Абразы Маці Божай XVII—XVII стст. у Мінскіх касцёлах // «Наша вера», 1(4) / 1998..

Як праваслаўны храм У 1860 годзе былы касцёл быў пераўтвораны ў праваслаўную царкву, якая была асвечана ў імя святых Кірыла і Мяфодзія. Гэтая царква прызначалпся дзеля студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі, якія часова, пасля пераезду са Слуцка, размяшчаліся ў келлях былога бернардзінскага кляштара. Потым семінарыя была пераведзена ў перабудаваныя будынкі шпіталя Таварыства Дабрачыннасці на Траецкай гарыЦеркви и приходы Минска. — Мн.: Свято-Петро-Павловский собор, белорусское Православное Братство Трех Виленских Мучеников, 1996—192 с. ISBN 985-6143-05-5. С. 32..

Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў у кляштары працавала дзяржаўная следчая камісія, некалькі гадоў знаходзіліся зняволенныя паўстанцы, у тым ліку Каміла Марцінкевіч (дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)Т. І. Чарняўская. 19. Кляштар бернардзінак // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.- Мн.: БелСЭ, 1988.-333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8. С.52-53..

У 1869 годзе паводле хадайніцтва архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Аляксандра Дабрыніна з казны былі вылучана сродкі для перабудовы, аднаўлення, рэканструкцыі і добраўпарадкавання манастырскага комплексу. З вылучанай сумы ў 13 тысяч руб. палавіна пайшла на аднаўленне храма і стварэння іканастаса. 4 студзеня 1870 г храм адкрыты і асвячоны ў гонар Сашэсця Святога Духа на апосталаў.

У будынку кляштара размясціўся праваслаўны мужчынскі манастыр, брацію якога склалі манахі, пераведзеныя са старажытнага Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра, адначасова з якога былі забраны бібліятэка, рызніца і іншая манастырская маёмасць. У маі 1870 г. Сінод даў прадпісанне называць манастыр Святадухаўскім.

Асвячэнне галоўнага прастола ў гонар сашэсця Святога Духа адбылося 22 кастрычніка 1870 года епіскапам Дабрыніным, правы прыдзел у імя святых Кірыла і Мяфодзія асвячоны 1 лістапада. На горніх месцах змяшчаліся абразы Збавіцеля і Богамаці, прывезеныя са слуцкай царквы святога Стэфана у Трайчанах. Два абразы: «Маці Божая» і «Сабор архангелаў» — быццам бы знойдзеныя ў пачатку 1860-х гадоў пры перабудове царквы, — былі змешчаны ў каменным ківоце левага нефа і над заходнімі дзвярамі. Ад часавага знаходжання ў 1869 годзе Мінскай кафедры на перыяд рэстаўрацыі сабора ў храме засталіся царскія вароты і абразы мясцовага рада: Спас, Маці Божая, архідыяканы Стэфан і Лаўрэнцій, а таксама панікадзіла, падоранае маскоўскімі жыхарамі. Сярод начыння, якое прыбыўла са Слуцка, — чатыры нагрудныя крыжы з мошчамі, посах архімандрыта Міхаіла (Казачынскага) са слановай косці з дароўным надпісам, 36 фунтаў «сярэбранага лому» і шэсць Евангелляў у сярэбраных аправах. Адна з аправаў была знята з рукапіснага Евангелля Юрыя Алелькавіча 1582 года, пакінутага ў Слуцку. Чатыры Евангеллі XVII стагоддзі «дрэнна чыталіся» і таму не падыходзілі для богаслужэння. Перавезены быў таксама архіў Слуцкага манастыра (155 тамоў). Царкве быў падораны звон вагай 52 пуды, а звон у шэсць пудоў застаўся ад кляштара бернардзінак.

Найноўшы час На пачатак XX стагоддзя было 16 чалавек браціі, у 1905 годзе 10 чалавек: архімандрыт, ігумен, 4 іераманахі, 2 іерадыякана і 2 манахі.

У 1918 годзе манастыр скасаваны, спыніліся набажэнствы і ў храме. Ён быў пераўтвораны ў спартыўную залу. З 1927 года ў будынку храма размяшчаўся Цэнтральны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР, для чаго яго абсталявалі 37 стэлажамі агульнай даўжынёй 2400,55 пагонных метраў. Фонды размясцілі ў архівасховішчах плошчай 315,4 м². У сувязі з памежным становішчам Менска архіў у 1930 годзе перавезлі ў Магілёў, дзе размясцілі ў былым будынку Сабора Святога СтаніславаДзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ). Гістарычная даведка..

Прыкладна з 1929 года ў скляпах трымалі арыштаваных. Крыжы з веж знялі, выявы і іншыя царкоўна-гістарычныя каштоўнасці зніклі.

Перад вайной у будынку царквы па вул. Бакуніна, 3 размяшчалася Цэнтральнае архіўнае ўпраўленне БССР і архівасховішча Менскага абласнога архіваСпіс абанентаў Менскай АТС. — Мн., 1939. — 215, с. ; 26 см. — 4000 экз. — 4 р., канцылярыя якога размяшчалася ў суседнім будынку былога касцёла Святога ІосіфаАрхивное дело в БССР (1918—1968). Сборник законодательных и руководящих документов. Минск, 1972. С. 17.. У час нямецкай акупацыяй праваслаўныя вернікі ўлетку 1941 года адкрылі зачыненыя бальшавікамі храмы. Паводле А. Шукелойця будынак перадала вернікам Менская гарадская ўправа, пасля чаго архіў «давялося звальняць для праваслаўнай царквы»А. Шукелойць, Менск пад немцамі, «Наша ніва» 1992, № 9. Каб вызваліць храм святар Уладзімір Фінькоўскі наняў 50 яўрэяў, якія на працягу трох дзён выкінулі на вуліцу ўсе дакументы з архівасховішчаГернович, Т. Д. Минский окружной архив в годы Великой Отечественной войны (по материалам Государственного архива Минской области) // Архивы и война. К 75-летию Победы над фашизмом [Электронный ресурс]: материалы междунар. науч. конф., Минск, 4 нояб. 2020 г. / Белорус. гос. ун-т; под общ. ред. А. Г. Кохановского; науч. ред. М. Ф. Шумейко. — Минск : БГУ, 2021. — С. 34-39.ГАМО. Ф.1039. Оп.1. Д.250. Л. 14.. Акрамя таго, Фінькоўскі забраў з архіва частку маёмасці. Чатыры архівісты абласнога архіва змаглі іх перанесці іншае архівасховішчаГернович, Т. Д. Минский окружной архив в годы Великой Отечественной войны (по материалам Государственного архива Минской области) // Архивы и война. К 75-летию Победы над фашизмом [Электронный ресурс]: материалы междунар. науч. конф., Минск, 4 нояб. 2020 г. / Белорус. гос. ун-т; под общ. ред. А. Г. Кохановского; науч. ред. М. Ф. Шумейко. — Минск : БГУ, 2021. — С. 34-39., відаць, у суседнім будынку былога касцёла Святога Іосіфа па вул. Бакуніна, 4.

У 1943 годзе пасля асвячэння сабора архіепіскапам Філафеем (Нарко) набажэнствы ў ім адноўлены. Быў створана новы 3-ярусны іканастас. Адначасова з храмам аднавіўся і мужчынскі манастыр, у якім мелася ўсяго 3 чалавекі браціі.

Амаль адразу пасля вызвалення Мінска савецкія ўлады зачынілі галоўны праваслаўны храм горада — Петрапаўлаўскі сабор, які дзейнічаў у гады акупацыі, пасля чаго ў 1945 годзе ў манастыр былі перанесены кафедра і цудатворны абраз Маці Божай.

У 1947 г. над вежамі сабора былі ўзняты крыжы. У першай палавіне 1950-х гг. праведзены капітальны рамонт інтэр’ера храма, на які затрачана 500 тыс. руб. У 1960-х гадах у паўднёвай частцы сабора створаны прыдзел святы Варвары з часціцай яе мошчаў, прастол у гонар Казанскага абраза Божай Маці, а ў паўночнай частцы паставілі раку з мошчамі праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай; у крыптавай частцы сабора стварылі прыдзел у гонар роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла (сёння ён дзейнічае як хрысцільная царква).

У 1961 года Свята-Духаву храму быў прысвоены статус кафедральнага сабора Мінскай епархіі.

Сучаснае аблічча храм атрымаў у час рамонту ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гг. пры настаяцелі Міхаіле Булгакаве. У 1986 годзе ўпершыню пасля паўвекавога маўчання над Мінскам зазванілі званы. У часы «перабудовы», у канцы 1980-х гадоў протаіерэем у храме служыў кандыдат багаслоўскіх навук Яўгеній Грушэцкі, пры ўдзеле якога ў 1988 годзе адзначалася 1000-годдзе Хрышчэння Русі.

25 лістапада 1990 года ў Мінску адбыўся першы за многія дзесяцігоддзі хросны ход — са Свята-Духава кафедральнага сабора ў наноў асвечаную царкву Марыі Магдаліны перанеслі ў адмысловым каўчэжцы часціцу мошчаў роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. У 2000 годзе рэканструяваны прыдзел святой Варвары, у ім пастаўлены новы іканастас з абразамі працы П. Жарава.

У 1990-я гады будынкі кляштарнага комплексу перафарбавалі ў белы колер, а на франтон былога касцёла змясцілі мазаіку ў неавізантыйскім стылі, што не адпавядае стылістыцы барока. У 2008 годзе 2-павярховы флігель часткова зруйнаваліКарней І. Верхні горад зьмяшалі з гразьзю, Радыё Свабода, 12 лютага 2008 г. і рэканструявалі да непазнавальнасці пад адзін з карпусоў Мінскай духоўнай акадэміі.

Пры саборы існуе Праваслаўнае таварыства міласэрнасці Святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Ахова Комплекс будынкаў былога манастыра бернардзінак у г. Мінску ўзяты пад ахову дзяржавай згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.05.1953 № 625Сборник информационно-методических материалов по охране историкокультурного наследия Республики Беларусь — / сост. Ходор Г. Н. — Гомель, 2023. — 204 с. ISBN 978-985-7156-81-8.

У адпаведнасці з Законам БССР аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры 1978 года і пастановай Савета Міністраў БССР ад 01.10.1984 № 350 па выніках комплексных навуковых даследаванняў Нацыянальнай акадэміі БССР уключаны ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (у 8 тамах) як помнік архітэктуры.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 уключаны ў спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння БССР.