Тупалеў Ту-141 «Стрыж» — шматразовы савецкі аператыўна-тактычны разведвальны беспілотны лятальны апарат (БПЛА) распрацоўкі АКБ імя Тупалева, які уваходзіў у склад комплексу ВР-2 або «Стрыж».

Гісторыя «Стрыж» прызначаўся для вядзення разведкі на глыбіню ў некалькі сотняў кіламетраў ад лініі фронту на трансгукавых хуткасцях. Абсталёўваўся сродкамі фота- і інфрачырвонай разведкі, што дазваляла выкарыстоўваць яго пры любых умовах і ў любы час сутак. Пасадка БПЛА Ту-141 ажыццяўлялася з дапамогай парашутнай сістэмы, размешчанай у хваставой частцы.

Комплекс выпускаўся на Харкаўскім авіязаводзе і знаходзіўся на ўзбраенні ВПС Узброеных Сіл СССР з 1979 па 1989 гады. Комплексы пераважна дыслакаваліся на заходняй мяжы СССР.

Спасылкі

Катэгорыя:Самалёты СССР Катэгорыя:Самалёты Тупалева