Новая Беларусь — грамадская платформа, распрацаваная Паўлам Ліберам і Яраславам Ліхачэўскім, каб звязваць беларусаў у Беларусі і за яе межамі, у тым ліку вымушаных з’ехаць з краіны. Віртуальная прастора дазволіць знайсці суайчыннікаў у кожнай краіне свету. Праграмы платформы можна загрузіць на Apple Store і Google Play.

У снежні 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю платформы «экстрэмісцкімі матэрыяламі». 26 снежня 2023 года КДБ абвясціў «Новую Беларусь» экстрэмісцкім фарміраваннем, у выніку чаго ўдзел у дзейнасці платформы стаў крымінальным злачынствам з пункту гледжання беларускіх сілавікоў.

Спасылкі https://reform.by/novaja-belarus-cifrovaja-trenirovochnaja-komnata-realnoj-strany