Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы — колішні праваслаўны храм у в. Ліпень (Халуі) Асіповіцкага раёна. Знаходзілася ў цэнтры вёскі.

Пабудавана з дрэва на сродкі мясцовага памешчыка Завішы і прыхаджан. На 1897 г. адзначана ў струхнелым стане.

Архітэктура Твор народнага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам, накрытым гонтавым дахам з 3 глухімі купаламі. Сцены чляніліся радам аконных праёмаў. Мела 2 уваходы. Унутры апсіду вылучаў 1-ярусны цёмна-зялёны іканастас на 13 абразоў.

Асобна стаяла званіца.

Літаратура

Катэгорыя:Ліпень (Асіповіцкі раён) Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі