Ястраб — прыхільнік ў палітычнай дыскусіі аб ваенных пытаннях, член «партыі вайны». Супрацьлегласцю ястраба з’яўляецца «голуб»; зааморфная метафара-супрацьпастаўленнеФефелова, И. Р. Метафора как средство оценки в публицистическом тексте. // Материалы XXXI международной научно-практической конференции. 2014. абраная па аналогіі з паводзінамі птушак: голуб, які лічыцца бяскрыўдным, і вельмі агрэсіўны ястраб.

Тэрмін прыйшоў з амерыканскага варыянта англійскай мовы, прыдуманы падчас вайны 1812 года паміж ЗША і АнгліяйDonald Hickey, The War of 1812: A Forgotten Conflict (Urbana, Illinois: University of Illinois Press, 1989), p. 334n.8.. Першымі «ястрабамі» сталі каля тузіна членаў Кангрэса 12-га склікання на чале са спікерам Г. Клеем (фармальнага спісу, натуральна, не было, і даследчыкі спрачаюцца наконт класіфікацыі канкрэтных кангрэсменаў).

Катэгорыя:Палітычная тэрміналогія