Герб Гомельскай вобласці — геральдычны сімвал Гомельскай вобласці. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 490.

Апісанне Герб Гомельскай вобласці ўяўляе сабой выяву на зялёным полі французскага шчыта срэбнага крыжа, на цэнтральную частку якога накладзены малы французскі шчыт блакітнага колеру з выявай залатой рысі, якая ляжыць. У верхняй частцы крыжа размешчаны срэбны лучнік, у правай — чорны рог, у левай — чорны арол, у ніжняй — ружовая харугва з вершнікам. Шчыт вянчае вялікая гарадская карона залатога колеру. Шчыт апраўлены дзвюма залатымі дубовымі галінамі, якія ўвітыя і злучаныя чырвонай ордэнскай стужкай.

Гл. таксама Сцяг Гомельскай вобласці

Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 490.

Катэгорыя:Гомельская вобласць Гомельская вобласць