Урад нацыянальнай стабільнасці () — часовы ўрад у Лівіі. Базуецца ў горадзе Сірт. Падтрымліваецца табрукскім парламентам і ЛНА.
Гісторыя 5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі.
Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года.
21 верасня 2021 года Палата прадстаўнікоў Лівіі вынесла вотум недавера Дбэйбе, а 10 лютага 2022 года прызначыла Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне.
16 мая 2023 года новым прэм’ерам прызначаны Усама Хамада.
Канфрантацыя У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняўПолина Коноплянко. В Ливии вновь полилась кровь: двоевластие оказывается неизбежным // Московский комсомолец : газета. — 28 августа 2022..
Катэгорыя:Палітыка Лівіі Катэгорыя:2022 год у Лівіі Катэгорыя:2022 год у палітыцы