Уладзімір Мікалаевіч Сірачынскі (1868 — ?) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, Герой Працы (1922).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1868 годзе у маёнтку Калісбергцяпер вёска Кальзберг , Мінская вобласць Радашковіцкай воласці Вілейскага павета ў сям’і селяніна.

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў 1884 годзе. Народны настаўнік у Віленскай губерні ў 1884—1888 гадах.

Скончыць Віленскі настаўніцкі інстытут у 1891 годзе, пасля чаго працаваў настаўнікам семінарыі і народных вучылішчаў (1891—1893).

C 1893 года — слухач курсаў па фізіцы для настаўнікаў сярэдніх школ пры Пецярбургскім універсітэце. Настаўнік Віцебскага вышэйшага пачатковага вучылішча ў 1893—1904 гадах. Выкладчык курсаў па фізіцы для настаўнікаў сярэдніх школ пры Пецярбургскім універсітэце ў 1904—1907 гадах. Выкладчык фізікі віцебскай гімназіі і рэальнага вучылішча ў 1907—1912. Настаўнік і выкладчык фізікі і матэматыкі Невельскай гімназіі і рэальнага вучылішча ў 1912—1915 гадах. Выкладчык фізікі і матэматыкі сярэдніх школ у Віцебску (1915—1917).

Загадчык кафедры фізікі механа-будаўнічага інстытута ў Віцебску (1917—1924) і адначасова ўзначальваў кафедры фізікі ў сельскагаспадарчым(1917—1922) і педагагічным (1917—1921) інстытутах.

Вучоны сакратар Галоўнага палітыка-асветніцкага камітэта Наркамасветы БССР у 1924—1925 гадах. Асістэнт, дацэнт кафедры фізікі БДУ (1924—1927) і адначасова дацэнт кафедры фізікі камуністычнага ВНУ (1924—1927). Загадчык кафедры фізікі БДУ — Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута — у 1927—1941 гадах.

Прысвоена вучонае званне дацэнта (1930), прысуджана вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук (1936), выконваў абавязкі загадчыка кафедры фізікі Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1945).

Асноўны напрамак навукова-практычнай дзейнасці-удасканаленне дакладнасці, адчувальнасці фізічных прыбораў і распрацоўка новых прыбораў, у тым ліку для лабараторных заняткаў па фізіцы:

«Арыгінальныя прыборы па фізіка-лабараторных работах», 1925; «Даследаванне дакладнасці і адчувальнасці арэометраў», 1928; «З лабараторнай практыкі па фізіцы», 1928; «Прыборы па гідрастатыцы», 1929; «Вагавы вальтметр і амперметр», 1934; «Новыя арыгінальныя прыборы па фізіцы», 1934.

Узнагароды

За актыўную працу па арганізацыі вышэйшай адукацыі ўдастоены звання Героя працы (1922). Узнагароджаны Ганаровай граматай Беларускага медыцынскага інстытута (1932).

Літаратура

Из лабораторной практики по физике / В. Н. Сирочинский. — Минск, 1928. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Информация на с. 36—37.) Ліда ўчора і сёння : гісторыя горада ў выявах / Леанід Лаўрэш. — Ліда, 2013. Сірачынскі Уладзімір Мікалаевіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 193.

Спасылкі

Белорусский государственный медицинский университет

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Героі Працы Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ