Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі (1768—1841) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка.
У 1799—1802 гадах маршалак шляхты Пінскага павета. Стацкі радца (1800).
У выніку падзелу атрымаў маёнтак Пагост (з мястэчкам), фальваркі і вёскі Данілаўка, Бакінічы Пінскага павета і 28170 злотых.
Памёр года ў Варшаве. Пахаваны 18 ліпеня ў катакомбах Паванзкоўскіх могілак.
Сям’я У 1799 годзе ў Гелванах ажаніўся з Элеанорай Апалінарыяй з Жабаў (1784—1847), дачкой Тадэвуша Жабы (1750—1800) і Людвікі з Келпшаў.
Меў сына Станіслава Юзафа Ігната (архышчаны 9 мая 1809 г. ў Гарадзішчанскім касцёле). Губернскі сакратар. У шлюбе з Адэлаідай Святаполк-Мірскай.
А таксама дачок: Тэрэза, у шлюбе з Казімірам Чудоўскім; Паўліна, у шлюбе з Мікалаем Дактаровічам-Грабніцкім (1791—1866), віцебскім губернскім маршалкам; Караліна, у шлюбе са Станіславам Шчыт-Неміровічам; Марыя, у шлюбе з Ігнаціем Хлявінскім.
Літаратура
Ануфрый Францавіч