Барыс Рыгоравіч Ягораў (, Масква — 15 лютага 1972, там жа) — савецкі нейрахірург, акадэмік АМН СССР (1953), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1958).
Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта у 1915 годзе. Працаваў пад кіраўніцтвам , , М. Н. Бурдэнкі.
У 1947—1964 гадах — дырэктар . Асноўныя працы прысвечаны анатама-фізіялагічнаму абгрунтаванню і распрацоўцы нейрахірургічных аперацый пры пухлінах, траўматычных паражэннях і захворваннях сасудаў, нервовай сістэмы, лячэнню запаленчых захворванняў мозгу, траўмаў нервовай сістэмы, абязбольванню, пластыцы цвёрдай мазгавой абалонкі. Прапанаваў шэраг новых аперацый для выдалення пухлін мозгу і з нагоды неўралгіі трайніковага нерва. Стварыў школу нейрахірургаў.
Член Міжнароднага таварыства хірургаў, Шведскага медыцынскага таварыства і Таварыства нейрахірургаў ЗША, ганаровы член таварыстваў нейрахірургаў ПНР і ГДР, усесаюзных таварыстваў хірургаў і нейрахірургаў. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 3 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.
Бацька першага ў свеце касманаўта-ўрача Б. Б. Ягорава.
Спасылкі
Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Нейрахірургі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Памерлі ў Маскве Катэгорыя:Нейрахірургі Расіі