Стра́дзецкае (Страдзечанскае) возера — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчанае за 22 км у напрамку на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад аграгарадка Медна. Адносіцца да басейна ракі Спанаўка (прыток Заходняга Буга)Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.
Плошча паверхні возера складае 0,16 (0,14Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 0,66 (0,6) км, найбольшая шырыня 0,36 (0,33) км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 (1,5) км. Найбольшая глыбіня 5,8 (6,6) м, сярэдняя — 2,6 (3,1) м. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³. Плошча вадазбору 1 км². Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, пясчаныя. Мелкаводная зона возера пясчаная, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 3—3,5 м (рдзесты, эладэя, трыснёг, чарот і інш.).
Страдзецкае возера злучанае каналам з Мяднянскім возерам. Упадае ручай.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Брэсцкага раёна Катэгорыя:Басейн Буга