АўдоткаАўдотка ў Чырвонай кнізе Беларусі ці Палянік-галахвосцік (Burhinus oedicnemus) — птушка сямейства аўдоткавых.
Знешні выгляд Вялікая птушка з «уціснутай» у тулава галавой, вялікімі жоўтымі вачыма і кароткай, моцнай, чорна-жоўтай дзюбай. Птушка дасягае ў даўжыню 45 см, размах крылаў — 80 см, даўжыня крыла — 25 см, хваста — 13 см. Апярэнне верхніх частак цела такога ж колеру як у жаўрукоў; пёры іржава-шэрыя з чорна-бурымі палосамі; ніжні бок цела жаўтлява-белы; махавыя і рулявыя пёры — чорныя. Дзякуючы афарбоўцы можа добра маскіравацца.
Пашырэнне Радзіма гэтых птушак — Паўднёвая Еўропа, Паўночная Афрыка і Цэнтральная Азія. Дадзеная птушка, як правіла, жыве ў стэпах і пустынях, птушка не стайная, аддае перавагу адзіноце. Актыўная ноччу, добра бегае і лётае.
На тэрыторыі Расіі гэта адзіны прадстаўнік сямейства, сустракаецца ў Ніжнім Паволжы, Перадкаўказзе, на поўдні Арэнбургскай вобласці. Засяляе пустынную, стэпавую і лесастэпавую зоны.
На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі від, знаходзіцца на мяжы знікнення. У пачатку мінулага стагоддзя была месцамі даволі звычайнай птушкай для пінскага, мазырскага і рэчыцкага Палесся, але ўжо ў 1930-я гады стала рэдкай на гнездаванні. У 1980-я гады зарэгістраваныя толькі 3 пары ў Брагінскім раёне і толькі 1 пара ў 1991 годзе ў гэтых жа месцах. Сучасная колькасць віду ацэньваецца ў 1-10 пар, што складае менш за 1 % ад усёй еўрапейскай папуляцыі.
Харчаванне Гэта птушка, аснову яе рацыёну складаюць — насякомыя, слімакі, жабы, яшчаркі, мышы, і, магчыма, яйкі іншых птушак.
Размнажэнне і паводзіны Гнездаванне пачынаецца ў красавіку. Гняздо робіць у ямцы без прыкрыцця на невялічкім пагорку, часта сярод паламаных галін або каля купіны раслін, звычайна без высцілкі (часам скупая з сухой травы, ракавінак або галькі). Як правіла, самка адкладае 2-3 жаўтаватыя з белымі кропкамі яйкі, якія па памеры можна параўнаць з курыным.
Актыўная ноччу. Голас — звонкі «Тар-ці … Тар-ці-ці-ліі».
Падвіды Вылучаюць 5 падвідаў аўдоткіCHARADRIIFORMES — World Birds Taxonomic List: Genera and species with citations. Version 1.031 (2011.04.02).: Burhinus oedicnemus oedicnemus — заходняя частка арэалу відаКоблик Е. А., Редькин Я. А., Архипов В. Ю. Список птиц Российской Федерации. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — 256 с. ISBN 5-87317-263-3 Burhinus oedicnemus harterti — ад Волжска-Уральскага міжрэчча да перадгор’яў Алтая Burhinus oedicnemus insularum — усходняя частка Канарскіх астравоў Datos recientes sobre el Alcaraván (Burhinus oedicnemus L. 1758) en la Isla de La Palma (Canarias): notas Recent data on the Stone Curlew (Burhinus oedicnemus) on La Palma (Canary Islands): notes Autores: Rubén Barone Tosco, Felipe Siverio, D. Trujillo Localización: Vieraea: Folia scientarum biologicarum canariensium, ISSN 0210-945X, Nº. 21, 1992 , pag. 168 Burhinus oedicnemus distinctus — цэнтральная і заходняя частка Канарскіх астравоў Burhinus oedicnemus saharae
Крыніцы
Літаратура
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Спасылкі
Аўдотка ў Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Аўдоткавыя Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Птушкі на марках