Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў І. І. Уласава (Бліна, пазней «За Савецкую Беларусь»), 2-га, 3-га, 4-га. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мінскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1752 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Лазо; атрад «Ураган»; атрад «Камсамол»; атрад імя Кутузава; атрад «Пераможац».

Камандаванне Камандзіры І. І. Уласаў (Блін); С. Ц. Конанаў; А. М. Базылевіч.

Камісары А. Е. Лук'янаў; М. Ф. Варанцоў; В. П. Каралёў; А. М. Базылевіч; Р. А. Моўчан.

Начальнікі штаба Е. А. Іваноў; А. С. Грыгор'еў; А. М. Пракоф'еў.

Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Мінск — Барысаў, Мінск — Асіповічы і шашэйных дарогах. У кастрычніку 1942 года каля вёскі Навазер’е Чэрвеньскага раёна вялі 8-гадзінны бой. У лістападзе 1942 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Вызваленне Чэрвеньскага раёна, у чэрвені 1944 — у вёсцы Загор’е Смалявіцкага раёна. У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў падарвалі 1,2 тысячы рэек. У красавіку 1944 падарвалі 22 эшалоны, разбілі 9, пашкодзілі 14 паравозаў, спалілі 2 масты, знішчылі 32 аўтамашыны. У сакавіку, лістападзе 1943, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. 3 — 9 ліпеня 1944 года разам з Чырвонай Арміяй вялі баі па знішчэнню нямецкай групоўкі ў раёне Смалявіч.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе