Аляксандр Міхайлавіч Званок (нар. , Клецк, Мінская вобласць) — беларускі хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1990), прафесар (1992).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1972; аспірантура, 1975).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1972), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1991, прафесар кафедры арганічнай хіміі, у 1991—2000 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: арганічная хімія; тонкі арганічны сінтэз; хімія гетэрацыклічных злучэнняў; сінтэз вытворных піперыдзіну, піразолу, пірану, фурану.
Бібліяграфія Синтез N-, O-гетероциклоалканонов внутри молекулярной циклизацией функционально замещенных α, β-эпоксикетонов : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.03 / Звонок Александр Михалович. ― Минск, 1990. Синтез карбо- и гетероциклических соединений на основе циннамоилоксиранов : автореферат диссертации … кандидата химических наук : 02.00.03 / Звонок Александр Михайлович. ― Минск, 1975.
Літаратура
Звонок Александр Михайлович / Я. Г. Милешкевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 643. Званок Аляксандр Міхайлавіч // Хто ёсць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 55. Кафедра органической химии // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 169—175. — В содержании о Звонке А. М.
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі