Уладзімір Аляксеевіч Маркаў (нар. , Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (1999).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1968).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1970, прафесар кафедры працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей, у 1995—2010 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: інтэнсіфікацыя цепламасаабменных працэсаў (абсорбцыя, выпарванне, рэктыфікацыя), працэсаў раздзялення гетэрагенных сістэм; распрацоўка метадаў разліку апаратаў і машын.

Бібліяграфія Разделение фаз в тепломассобменных аппаратах : диссертация … доктора технических наук : 05.17.08 : защищена 04.06.1996 : утверждена 00.00.1997 / Марков Владимир Алексеевич. ― Минск, 1996. Разработка и исследование высокоскоростного аппарата для осушки газа : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.17.08 / Марков Владимир Алексеевич. ― Москва, 1977.

Літаратура

Марков Владимир Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 649. Марков Владимир Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 42. Маркаў Уладзімір Аляксеевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 117.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі