Абарог, блясоўка, стажары — лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Зрэдку абарог знізу абгароджваўся. Сена пад абарог складвалі на падсцілку з галля. Здаўна бытаваў на Беларусі, быў найбольш пашыраны ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях, вядомы таксама на тэрыторыі паўночнай Украіны, паўночным захадзе Расіі (у Пскоўскай і Ленінградскай абласцях).

Гл. таксама Азярод Гумно Павець Пуня Пярэплат Сцірта

Літаратура

Лакотка А. І. На тым гумнішчы…//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 4. — С.

Обарог // Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. : справ. пособие / Ю. А. Якимович. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1991. — С. 360. — 367 с. — 2120 экз. — ISBN 5-343-00466-0.

Спасылкі Этномотивы малых архитектурных форм в рекреационной среде в журнале «Архитектура и строительство»

Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Катэгорыя:Беларускае народнае дойлідства Катэгорыя:Народная архітэктура