Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, сфарміраваная 1 ліпеня 1943 года ў выніку разбуйнення Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1003 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Лабанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад 1-ы атрадствораны ў сакавіку 1942 года; 2-і атрад імя Дз. Ц. Караленкі; 3-і атрад; 4-ы атрад; 5-ы атрад; 8-ы атрад; 9-ы атрад імя С. А. Пацеякамандзір атрада С. А. Пацей, загінуў; 13-ы атрад; дыверсійны атрад; артылерыйскі дывізіён; кавлерыйскі эскадрон.
Камандаванне Камандзіры У. Е. Лабанок; Дз. Ц. Караленка; А. В. Ярмаш.
Камісары А. В. Ярмаш; У. Л. Качан.
Начальнікі штаба Дз. Ц. Караленка; М. Е. Атрашкевіч.
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Лепель — Орша, Полацк — Маладзечна. У верасні 1943 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ліпені — катрычніку 1943 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катоўшчына, Парэчча, Студзёнка, Забаенне, вялі баі за вёску Іван-Бор, у раёне вёсак Свядзіца — Слабодка Лепельскага раёна. У ноч на 20 кастрычніка і 22 кастрычніка 1943 года разам з Чашніцкай партызанскай брыгадай «Дубава» ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў Лепелі, у снежні вялі абарончыя баі каля вёсак Ліпнякі, Пуцілкавічы, Храмёнкі Лепельскага і Ушацкага раёнаў, у сакавіку 1944 года за вёскі Падлобныя, Заазер’е, Забалацце Лепельскага раёна. У красавіку — маі вялі баі супраць карнай аперацыі ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў баі за вёскі Шасцярні Ушацкага, Вокана і Свядзіца Лепельскага раёнаў.
Памяць брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад; у 1965 годзе ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна, вёсцы Старынка Ушацкага раёна пастаўлены стэлы.
Гл. таксама Лепельская аперацыя Лепельскі бой Полацка-Лепельская бітва
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе