Міхаіл Іосіфавіч Кулак (, Столін, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1997).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лесаінжынерная справа», 1973; аспірантура, спецыяльнасць «Тэарэтычная фізіка», 1982; дактарантура, спецыяльнасць «Тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства», 1993).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1973—2017; кафедра тэарэтычнай механікі (з 1973), загадчык праблемнай навукова-даследчай лабараторыі комплекснай перапрацоўкі драўнянай сыравіны (1985—1990); кафедра вылічальнай тэхнікі, дацэнт (з 1993); з 1995 — кафедра паліграфічных вытворчасцей, прафеса, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: статыстычная механіка дысперсных сістэм і кампазіцыйных матэрыялаў; лікавыя метады; тэорыя кіравання; фрактальная тэорыя структурна-механічных уласцівасцей дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў. Заснавальнік навуковай школы па тэхналогіі, абсталяванні і арганізацыі вытворчасці ў выдавецка-паліграфічным комплексе.
Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2010), Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2000, 2010), нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» (2007).
Бібліяграфія Исследование динамических свойств молекулярных конденсированных систем на основе кинетических функций условных распределений : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.02 / Кулак Михаил Иосифович. — Минск, 1982. Фрактальная механика материалов / М. И. Кулак. — Минск, 2002. Управление издательско-полиграфическим комплексом: организационно-экономические аспекты / С. А. Ничипорович, М. И. Кулак, Н. В. Неверов. — Москва, 2003. Методы теории фракталов в технологической механике и процессах управления / М. И. Кулак, С. А. Ничипорович, Д. М. Медяк. — Минск, 2007. Организационное управление в полиграфической промышленности / С. А. Ничипорович, М. И. Кулак, Н. Э. Трусевич. — Смоленск, 2004. Допечатная подготовка газетных изданий с помощью настольных издательских систем / М. И. Кулак, Т. А. Долгова. — Минск, 2001.
Літаратура Кулак Міхаіл Іосіфавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 571. Кулак Михаил Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 343. Кулак Міхаіл Іосіфавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 161.