Партызанская брыгада М. М. Нікіціна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе атрадаў М. М. Нікіціна, А. В. Балікевіча, Я. А. Прыданнікава і іншых. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Рудзенскага, Уздзенскага, Ушацкага, Чэрвеньскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе быў 391 партызан і 6 атрадаў. У лістападзе брыгада выйшла ў савецкі тыл, дзе была расфарміравана.
Склад 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад; 4-ы атрад; 5-ы атрад; 6-ы атрад.
Камандаванне Камандзір М. М. Нікіцін
Камісар А. М. Гваздзёў
Начальнікі штаба Васільеў Н. С. Панкратаў
Гісторыя Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунцы Койданава — Мінск і на шашэйных дарогах. Падарвалі 3 эшалоны, 32 аўтамашыны, 12 мастоў, разграмілі 8 нямецкіх апорных пунктаў. Падчас карнай аперацыі «Рыга» (15—16 мая 1942 года) партызанскія атрады М. М. Нікіціна сустрэлі карнікаў ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) і вымусілі адступіць. 14 чэрвеня 1942 года атрад Нікіціна правёў бой у Александроўскім лесе. У жніўні 1942 года партызаны зрабілі рэйд у Налібоцкую пушчу, потым за лінію фронту. У верасні ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Ушачах.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1942 годзе