1 студзеня 2023 года адбыўся выбух на кантрольна-прапускным пункце каля ваеннага аэдрома ў Кабуле, размешчанага прыкладна ў 200 метрах ад грамадзянскай міжнароднай паветранай гавані сталіцы Афганістана.
Напярэдадні Пасля перамогі ісламісцкага руху «Талібан» у афганскім канфлікце (жнівень 2021 года), пачасціліся тэрарыстычныя атакі групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД), якая канкуравала з талібамі за ўладу ў краіне. У большасці выпадкаў нападам падвяргаліся ўзброеныя патрулі і прадстаўнікі шыіцкай меншасціأفغانستان.. "داعش" يعلن مسؤوليته عن التفجير قرب مطار كابل العسكري.
Канфлікт выкліканы тым, што баевікі ІД лічаць талібаў здраднікамі артадаксальнасці шарыяту і выступаюць за больш жорсткую інтэрпрэтацыю. Хоць новы ўрад адмаўляўся ў гэта верыць, але яго апаненты зарэкамендавалі сябе як адна з найвялікшых пагроз палітычнай стабільнасці дзяржавыUna explosió sacseja la zona militar de l'aeroport de Kabul.
Тэракт Першым аб тэракце паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў рэжыму Талібану Нафі Такур. Выбух на аб’екце, праведзены смяротнікам, адбыўся каля 8 гадзін раніцы ля першых варот ваеннага аэрадромаВ аэропорту Кабула прогремел взрыв: что произошло.
Падчас атакі, паводле слоў Такура, некалькі чалавек загінулі і атрымалі раненні. На наступны дзень, 2 студзеня, групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух, заявіўшы, што пры тэракце 20 асоб загінулі і 30 атрымалі раненні. Міністэрства ўнутраных спраў краіны абвергла гэтыя лічбы.
Al Jazeera са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе талібаў заявіла пра 14 забітых і 18 параненых. Вядома, што ў ліку загінулых былі афіцэры ВПС. Аднак улады афіцыйна ніякіх лічбаў так і не назваліСтало известно число погибших в аэропорту Кабула
Нападнік Прадстаўнікі Талібану высветлілі асобу падазраванага. За некалькі тыдняў да гэтага ён у пары з іншым баевіком ІД здзейсніў напад на адну са сталічных гасцініцEstat Islàmic reivindica l’atac contra la zona militar de l’aeroport de Kabul.
Рэакцыя Тэракт асудзіў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Гл. таксама Тэракт у аэрапорце Кабула (2021)
Катэгорыя:Студзень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 1 студзеня Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Гісторыя Кабула Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2023 года