2023 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі 27 студзеня — 2 красавіка: рэтраспектыўная выстаўка «Валерый Шкаруба. In Memoriam», прысвечаная памяці і 65-годдзю з дня нараджэння мастака; НММ Рэспублікі Беларусь. 18 лютага — 21 мая: выставачны праект «Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XVIII—XXI стст.», НММ Рэспублікі Беларусь. 16 сакавіка — 4 чэрвеня: выставачны праект «Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння», НММ Рэспублікі Беларусь. 1 чэрвеня — 30 ліпеня: выстаўка мастацкага шкла 1910-1960-х гадоў «Асцярожна, посуд!» з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, узоры бытавых вырабаў Барысаўскага хрусталёвага завода імя Ф. Э. Дзяржынскага і шклозавода «Нёман»Выстаўка мастацкага шкла 1910-1960-х гадоў «Асцярожна, посуд!»
13 чэрвеня: апошні дзень працы Уладзіміра Пракапцова на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Новым кіраўніком музея прызначана Ганна Конанава. 9 верасня — 11 снежня: у НММ Рэспублікі Беларусь выстаўка «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Прадстаўлены касцюмы шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь), творы традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога народнага мастацтва са збораў музеяў Беларусі, раённых цэнтраў рамёстваў, экспедыцыйныя фатаграфіі Міхася Раманюка. 5 кастрычніка — 16 кастрычніка: у НММ Рэспублікі Беларусь выстаўка «Космас Язэпа Драздовіча», прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння мастака; у экспазіцыі восем жывапісных твораў і два барэльефы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі.
З’явіліся 18 мая — адкрыты Музей беларускай маляванкі (г. Заслаўе, вул. Дачная, д. 13); у экспазіцыі працы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе»У Заслаўі адбудзецца адкрыццё Музея беларускай маляванкі. 29 чэрвеня — адкрыты парк скульптур «Паўночны Бераг». Свае творы ў адкрытай прасторы прадставілі беларускія скульптары Дзмітрый і Сяргей Аганавы, Андрэй Вараб’ёў, Ігар Засімовіч, Канстанцін Касцючэнка, Уладзімір Піпін, Максім Пятруль, Канстанцін Селіханаў, Васіль Цімашоў, Аляксандр Шапо і іншыя.
Узнагароды 27 чэрвеня — скульптар Валянцін Занковіч і мастак Уладзімір Масленікаў атрымалі ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. 22 лістапада — вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2023 годзе»Уручана Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва // Звязда 2023, 23 лістапада..
Памерлі 6 сакавіка — Леанід Дударэнка (нар. 25.10.1930), беларускі мастак — жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1965. 24 чэрвеня — Аляксандр Асядоўскі (нар. 15.12.1971), беларускі мастак, жывапісец — станкавіст, сябра Беларускага саюза мастакоў з 2016. Сын мастака Леаніда Асядоўскага. 11 ліпеня — Алесь Пушкін (нар. 6.8.1965), беларускі мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991. 25 кастрычніка — Уладзімір Лукашык (нар. 17.3.1953), беларускі мастак — графік, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988. 28 кастрычніка — Сяргей Лагуновіч-Чарэпка (нар. 27.12.1952), беларускі мастак — жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1994. 11 лістапада — Таіса Агафоненка (нар. 29.03.1927), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (саломапляценне), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1986. 23 лістапада — Ларыса Фінкельштэйн (нар. 13.08.1950), беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер, сябра Беларускага саюза мастакоў. 18 снежня — Уладзімір Вольнаў (нар. 29.08.1939), беларускі мастак — графік і жывапісец; сябра Беларускага саюза мастакоў з 1979.
Крыніцы
Спасылкі Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага саюза мастакоў
Катэгорыя:2023 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь