Адамсан-Эрык (, сапраўднае імя Эрык Карл Хуга Адамсан, ; , — , , Эстонская ССР) — эстонскі мастак, дзеяч мастацтва і культуры.
Біяграфія Нарадзіўся 18 жніўня 1902 года ў Тарту ў шматдзетнай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, а пазней навучаўся ў пачатковай школе Каарытсэ. Працягнуў вучобу ў гімназіях — I Аляксандраўскай і Хуга Трэфнера. У 1920—1923 гадах наведваў лекцыі на юрфаку Тартускага ўніверсітэта вольнаслухачом. Таксама яго імя было ў спісе вучняў мастацкай школы «Палас». У 1923 годзе адправіўся за мяжу, паступіў у Мастацка-прамысловую школу Берлін-Шарлотэнбург. У 1925 годзе падарожнічаў па Італіі, праехаў ад Генуі да Неапаля, наведаў Капры.
Як жывапісец Эрык канчаткова сфармаваўся, прайшоўшы навучанне ў Парыжы (у 1924—1927 гадах). Ён быў студэнтам шэрагу вольных акадэмій, у тым ліку Каларосі, акадэміі Рансона і Манпарнаса, дзе выкладалі Ражэ Бісьер, Жорж Брак, Андрэ Лот і іншыя майстры.
Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Эстоніі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя