Партызанская брыгада «Стары» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага раёна. У маі 1943 года брыгада (213 партызан) была расфарміравана.

Склад Брыгада была створана на базе атрадаў «Стары» (пазней «За Радзіму»), А. І. Тамашэвіча (пазней «За Бацькаўшчыну»), «Беларусь», «Бальшавік», у лістападзе 1942 года ўключаны атрад «Смерць фашызму», у красавіку 1943 года створаны атрад імя Варашылава.

Камандаванне Камандзіры В. С. Пыжыкаў (Уладзіміраў, «Стары»); І. З. Рабышаў (выконваў абавязкі)

Камісары Б. Р. Бывалы; Я. Я. Ліхтэр

Начальнікі штаба І. З. Рабышаў (выконваў абавязкі); М. А. Курачкін (выконваў абавязкі); Я. С. Чумакоў

Гісторыя Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях Крупкі — Смалявічы, Барысаў — Зембін і іншых. У другой палове 1942 года падарвалі больш за 10 эшалонаў, 13 мастоў, пашкодзілі больш за 13 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, спалілі 4 прадпрыемствы, 4 нямецкія склады. Нападалі на варожыя гарнізоны ў вёсках Неманіца, Зачысце, Барань, Кішчына Слабада, Жыцькава, Кастрыца, Траянаўка Барысаўскага, вёсцы Красналукі (разам з атрадам «Гвардзеец») Халопеніцкага раёнаў. У лютым 1943 года ўдзельнічалі ў баях з карнікамі, выратавалі жыхароў вёскі Баранскія Пруды Барысаўскага раёна ад смяротнай кары.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе