Праект вяліка-страшнаму войску Расійскаму — беларускія сатырычныя вершы антырасійскага напрамку. Час стварэння 1760-я гады. Побач запісаны вершы «Указ гарачы…» таго ж аўтара.

Аўтар быў шляхцічам, скарэй за ўсё, з Віцебшчыны. У яго мове відаць асаблівасці гаворак паўночнай Беларусі. Гэта лексемы ПАЯЦЬ ‘узяць’, БЛЕХ ‘роўная мясціна’. Але яго мова — наддыялектная.

Патрыятычныя творы спароджаны падзеямі самага канца вайны 1756—1763 гадоў. Гэта пародыя на маскоўскія ваяцкія песні. Парадыйны элемент — у стылізаванні маўлення маскоўцаў, ужыванні абсцэннай лексікі.

Рукапіс захоўваецца ў Вільні, у бібліятэцы Урублеўскіх. У ім змешчаны і творы на польскай мове. У 1970-я яго адкрыў Адам Мальдзіс і паведаміў пра гэта, але апублікаваць дзве беларускія сатыры праз цэнзуру не змог. Упершыню поўнасцю яны надрукаваны ў 2016 годзе.

Тэкст Projekt Wieliko sztasznomuПрапанаванае прачытанне: веліко-страшному woysku Rossyiskomu naprotiw niezdobnomu Korolu Pruskomu prez siem let na woynie buduszczemu pramo czesno napisano

Lista

Durnaja Moskwa naprymier kak sraka Niezwojowała prez siem lat Prusaka. Sowsiem pohybły sołdaty, kozaki Gusary kałmyki pramo kak sobaki Wsie pohinuły kto kohda posłyszy Rozohnał Prusak kak rudyie myszy Z Huśmy wam wojowaty nietli z sobakami Nie s choroszymy ludzmi Prusakami Tiepier wsie narody wam naruhajut, Cełuju Moskwu za durnuju majut, Mać by waszu wjob kak wy wojowaly Diengi pojeły Ludiey poterały Sohnały sem lit kak gowna na blechu Z waszey woyny połny karman smiechu Wiecznaja sława korolu Pruskomu Lichu pohibel miru Rossyiskomu Zjawiłyb Hospody kolib Pruska Stada Durnuju Moskwu czort zahnał de Hada Zniszczyły miesta, Jmbary, komory Bladczyie Syny wsie Roskoły, Wory No kawalery, Połkou Hienierały Niezbiwszy Prusa procz poutekały Stupay jebiona mat’ do swojeyże chaty Połnosta z Prusom bolsze wojowaty.

Літаратура Мартысюк, В. (2016). Дзве вершаваныя сатыры з ХVІІІ стагоддзя. Acta Albaruthenica, 16, 307–309.

Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Літаратурныя творы Катэгорыя:Сатырычныя творы Катэгорыя:Вершы Катэгорыя:Творы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Беларуская літаратура XVIII стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове