Стэманіта́льныя (Stemonitales) — парадак міксаміцэтаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

Stemonitales — назва гэтага парадку згодна Міжнароднаму кодэксу батанічнай наменклатуры. У заалогіі і пратысталогіі вядомы як атрад Stemonitida.

Уключае 1 сямейства — .

Апісанне прадстаўляе сабой афанаплазмодый. Далікатны, спачатку празрысты, затым можа быць белым або злёгку жоўтым.

ніткаваты, часта ў выглядзе сеткі, звычайна цёмны.

Спараносныя структуры — часцей за ўсё спарангіі, часам эталіі або псеўдаэталіі. Развіваюцца над гіпаталусам. Спарангій бывае шарападобны, эліптычны, цыліндрычны, з больш ці менш выяўленай ножкай. Карбанату кальцыю ў спараносных структурах няма (за выключэннем роду ).

Споры ў масе цёмна-карычневыя, чырванавата-карычневыя, цёмна-фіялетавыя ці амаль чорныя.

Пашырэнне Вядома больш за 150 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Сапратрофы. Сустракаюцца галоўным чынам летам і восенню у вільготных і цёмных мясцінах на адмерлай драўніне і апалым лісці.

Крыніцы

Літаратура