Беларускі народны камітэт — каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый.

Дзейнічаў у 1915—1918 гг. на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй. Створаны ў Вільні. У БНК уваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Віленскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і інш. Узначальваў БНК А. Луцкевіч. Напачатку БНК прытрымліваўся канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ. Пазней выказваўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем аўтаномных беларускіх і літоўскіх зямель. У чэрвені 1916 выпрацаваў ідэю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Гэту канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі (1916). БНК удзельнічаў у правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. На ёй была выбрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.

Літаратура Луцкевіч, А. Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. — 1990. — № 2. — С. Сідарэвіч, А. М. Беларускі народны камітэт / А. М. Сідарэвіч // . — С. 449—450. Сідарэвіч, А. Беларускі шлях // Літаратура і мастацтва. — 1990. — № . — 23 лістапада. — С.

Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі Катэгорыя:1915 год у Вільні