Аляксандр Аляксандравіч Джэжора (нар. , Івацэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне прыбораў і метадаў кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2014), дацэнт (1995).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1978).
Працаваў у Дзяржаўным інстытуце прыкладной оптыкі (г. Казань; 1978—1980, інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1980, мастацка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Тэарэтычная і прыкладная матэматыка», дацэнт, з 2002 — загадчык кафедры; з 2015 — факультэт эканомікі і бізнес-кіравання, кафедра «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: неразбуральны кантроль; электраёмістыя пераўтваральнікі; дыэлькаметрыя.
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.
Бібліяграфія Методы и средства электроемкостного контроля анизотропных материалов на основе зеркально-симметричных схем преобразователей : диссертация … доктора технических наук : 05.11.13 / Джежора Александр Александрович. — Минск, 2013. Физика : учебное пособие для слушателей факультета довузовской подготовки / В. В. Рубаник [и др.]. — Витебск, 2004. Электроемкостные преобразователи и методы их расчета / А. А. Джежора. — Минск, 2008. Диэлькометрия ортотропных материалов текстильной промышленности / Джежора А. А., Науменко А. М. // Дефектоскопия. — 2011. — № 12. — С. 13—14. Принципы проектирования накладных измерительных конденсатов в присутствии заземленной плоскости / Джежора А. А. [и др.] // Приборы и методы измерений. — 2011. — № 2. — С. 109—115.
Спасылкі Джежора Александр Александрович Джежора Александр Александрович