Вікінг Эгелінг (,  — , ) — шведскі авангардны мастак і рэжысёр, творчасць якога звязана з дадаізмам, канструктывізмам і абстракцыянізмам. Адзін з заснавальнікаў абсалютнага кіно і візуальнай музыкі. Яго фільм «Дыяганальная сімфонія» (1924) — адзін з першых абстрактных фільмаў у гісторыі эксперыментальнага кіно. Вучыўся ў Акадэміі Брэра ў Мілане, у 1911 годзе пераехаў у Парыж, дзе, працягваючы займацца жывапісам, захапіўся эксперыментальным кінематографам. Дзякуючы знаёмству з Хансам Арпам і Трыстанам Тцара ў 1918 годзе ўвайшоў у цюрыхскі гурток дадаістаў. У 1919 годзе арганізаваў майстэрню разам з Хансам Рыхтэрам у яго маёнтку Клейнхольцыг пад Берлінам.