Анры Жак Эдуар Эвенполь (; , , Францыя — , Парыж, Францыя) — французскі жывапісец, малявальшчык і гравёр бельгійскага паходжання, большасць работ якога былі выкананы ў фавісцкім стылі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Ніцы ў бельгійскай сям’і. Праходзіў навучанне спачатку ў акадэміі мастацтваў у Сен-Жос-тэн-Нодэ, а потым — у Бельгійскай Каралеўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бруселі, дзе вывучаў жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

У 1892 годзе пасяліўся ў Парыжы. Даваў урокі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, потым працаваў у атэлье Гюстава Маро, які пазнаёміў маладога мастака з фавістамі Анры Мацісам і Жоржам Руо. Неўзабаве дзякуючы ім Эвенполь захапіўся гэтым напрамкам у жывапісе.

Мастацкі дэбют Эвенполя ў Парыжскім салоне адбыўся ў 1894 годзе, дзе быў прадстаўлены партрэт яго кузіны Луізы. У наступным годзе, удзельнічаючы ў выставе на Марсавым полі, ён прадставіў ужо чатыры партрэты. Пасля Эвенеполь рэгулярна выстаўляўся на Марсавым полі да сваёй смерці.

Зімой 1897—1898 гадоў Эвенполь знаходзіўся ў Алжыры. У гэты ж перыяд — са снежня 1897 па студзень 1898 года — у Бруселі праходзіла яго першая персанальная выстава. Часцей за ўсё сярод работ жывапісца сустракаліся партрэты членаў яго сям’і, а таксама сяброў — партрэт быў яго любімым жанрам. У карцінах Эвенепула адчуваўся ўплыў Эдуара Манэ і Джэймса Уістлера, а парыжскага перыяду — таксама Анры дэ Тулуз-Латрэка і Жан-Луі Фарэна. Яго раннія палотны выконваліся ў цёмных танах, з часам Эвенполь перайшоў да больш яркай, смелай палітры.

Апроч жывапісных партрэтаў, Эвенполь маляваў плакаты, графічныя малюнкі, літаграфіі. Памёр ва ўзросце 27 гадоў у Парыжы ў 1899 годзе.