Сон Джун Кі (, ханча: 宋仲基; нар. 19 верасня 1985, Тэджон, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі актор. Ён набыў вядомасць пасля здымак гістарычнай драмы «Буза ў Сангюнгване» (2010) ды ўдзела ў шоу «Бягун» (2010–2011) у якасці аднаго з першых удзельнікаў. З таго моманту ён зняўся ў шэрагу разнастайных тэлесерыялаў: «Нявіннік» (2012), «Нашчадкі сонца» (2016), «Хронік Асадалю» (2019), «Вінчэнца» (2021) ды «Малодшы сын заможнае сям'і» (2022), — а таксама ў фільмах «Хлопец-пярэварацень» (2012), «Прымежны востраў Кунхам» (2017) і «Касмічныя чысцільшчыкі» (2021).
Сон выграў намінацыю «Актор года» на прэміі Gallup Korea's Television у 2012 ды 2017 гадах. Ён быў упершыню ўключаны ў спіс Forbes Korea Power Celebrity у 2013 годзе, заняўшы сёмае месца, пасля стаўшы другім у 2017 ды зноў сёмым у 2018 годзе. Вялікі поспех ягоных фільмаў і тэлесерыялаў па ўсім свеце дазволіў яму заняць месца сярод топавых зорак Халю у карэйскай забаўляльнай індустрыі.
Дзяцінства ды адукацыя Сон Джун Кі нарадзіўся другім з трох дзяцей у сям'і і быў выхаваны ў сялянскай мясцовасці побач Тэджона. Ён удзельнічаў у хуткасным бегу на каньках на кароткай дарожцы (таксама вядомым як шорт-трэк) і быў прадстаўніком роднага горада Тэджона на нацыянальным узроўні; гэта дазволіла яму выкшталцона зыграць ролю ўдзельніка нацыянальнай зборнай у тэлесерыяле «Тройка».
Асабістае жыццё
Адносіны 5 ліпеня 2017 года Сон Джун Кі ды ягоная калега па серыяле «Нашчадкі сонца» Сон Хе Кё абвясцілі праз свае агенцтвы, што яны заручаныя. Яны пабраліся на прыватнай цырымоніі 31 кастрычніка 2017 года ў Ёнбінване, гатэлі Шылла ў Сеуле, на фоне інтэнсіўнай цікавасці СМІ па ўсёй Азіі. На цырымоніі прысутнічалі толькі самая блізкая сям'я ды сябры пары. 26 чэрвеня 2019 года акцёры абвясцілі пра роспуст шлюбу; працэс быў скончаны ў ліпню 2019.
26 снежня 2022 года было абвешчана, што Сон Джун Кі знаходзіцца ў стасунках з брытанскай дзяўчынай, якая не з'яўляецца знакамітасцю 30 студзеня 2023 года Сон Джун Кі абвясціў праз сваё фан-кафэ, што ён ажаніўся са сваёй дзяўчынай, якой аказалася Кэці Луіз Сондерс, былая брытанская актрыса, а таксама, што яна цяжарная іх пешым дзіцём.