Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў (, Устаннае, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі празаік, публіцыст. Сябра СП СССР і БССР (1974).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе працаваў у калгасе.
Восенню 1955 года быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1957 годзе дэмабілізаваны.
У 1957—1958 гадах працаваў адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты «Сцяг перамогі».
У 1963 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».
У 1971—1974 гадах — адказны сакратар часопіса «Политинформатор и агитатор». З 1974 года — загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты «Звязда», з 1980 года — рэдактар «Настаўніцкай газеты», з 1987 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе».
З 1989 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Кандыдат гістарычных навук.
Узнагароджаны медалём.
Творчасць Першае апавяданне апублікаваў у 1966 годзе (часопіс «Полымя»).
Выдаў зборнік апавяданняў «Ішла вясна» (1972), кнігу «Восславляя дружбу народов» (1981).
Пісаў на беларускай і рускай мовах.
Літаратура
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя