Анатоль Віктаравіч Шашкоўскі (, Мінск — ) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1963), прафесар (1992).
Біяграфія Скончыў Пінскі фінансава-крэдытны тэхнікум (1953), Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут (спецыяльнасць «Фінансы», 1957; аспірантура, 1963).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1963, прафесар кафедры падаткаў і падаткаабкладання, у 1964—1974 гадах — дэкан фінансава-эканамічнага факультэта, у 1974—2001 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эфектыўнасці фінансавых механізмаў ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі; фарміраванне і выкарыстанне прыбытку на дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях; педагогіка вышэйшай шолы; эканамічная адукацыя.
Узнагароды Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР (1991), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Бібліяграфія Распределение и использование прибыли промышленных предприятий : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Шашковский А. В. — Ленинград, 1963.
Літаратура Шашкоўскі Анатоль Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 399. Шашковский Анатолий Викторович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 122—123. [Шашковский Анатолий Викторович : некролог] // Эканаміст : орган УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». — 2021. — 9 красавіка (№ 6). — С. 4.