«Магна́ты і сірата́» () — гістарычная драма Уладзіслава Сыракомлі.
Поўная назва твора: «Магнаты і сірата, або Зоф’я, князёўна слуцкая» (). Таксама ён мае падзагаловак «гістарычная драма з XVII стагоддзя».
Драма была напісаная на працягу 10 дзён ў 1858 г. у Барэйкаўшчыне. У 1859 г. твор выйшаў асобным выданнем у Вільні. У тым жа годзе п’есу паставілі ў Кракаве. Галоўную ролю князёўны сыграла каханая аўтара Гелена Кіркор, для якой твор і пісаўся.
Змест Дзеянне адбываецца ў 1600 г. У гэтым творы адлюстраваная гісторыя змагання за сэрца князёуны Соф’і Слуцкай двух магнатаў — Януша Радзівіла і Караля Хадкевіча. Гістарычныя крыніцы не згадваюць, наколькі актыўнай у гэтай шлюбнай эпапеі была сама князёўна і ці меў яе голас хоць якое-небудзь значэнне.
У творы Сыракомлі слуцкая князёўна актыўны і галоўны ўдзельнік падзей, ёй належыць і прыняцце канчатковага рашэння. Драматург рамантызуе і ідэалізуе Соф’ю: яна не ахвяра ў руках лёсу, але яна гатовая да ахвяры ў імя міру і спакою ў сваім краі.
Беларускія пераклады На беларускую мову п’есу перакладала Ірына Багдановіч (2009).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Творы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1859 года Катэгорыя:П’есы на польскай мове